wd wp Пошук:

Тытунь

Тытунь, Табак[3] (Nicotiana) — род раслін сямейства Паслёнавыя (Solanaceae). Вядома каля 40 відаў. Падраздзяляецца на тры падроды: Tabacum, Rustica (махорка) і Petunioides.

Арэал

Да 16 стагоддзя тытунь рос толькі ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. За 150 гадоў распаўсюдзіўся па Еўразіі і трапіў у Афрыку.

Да 1600 года ў амерыканскіх калоніях Іспаніі з’явіліся камерцыйныя плантацыі тытуню. У 1612 годзе Джон Ролф сабраў першы яго ўраджай у англійскай калоніі Джэймстаун (Віргінія). Меней, чым праз 10 гадоў тытунь стаў адным з галоўных артыкулаў віргінскага экспарту і нават выкарыстоўваўся каланістамі ў якасці своеасаблівай валюты пры менавым гандлі.

Цяпер тытунь вырошчваюць у розных краінах свету.

Значэнне і выкарыстанне

Высушанае лісце некаторых відаў тытуню выкарыстоўваюць для палення, а таксама нюхання і жавання.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. — 2 350 экз.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тытунь
Катэгорыя·Паслёнавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта