wd wp Пошук:

Радопы

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Радо́пы, або Радо́пскія го́ры (балг.: Родопи ад грэч.: Ροδόπη — «чырвоныя») — горы на Балканскім паўвостраве, у Балгарыі (83 %) і Грэцыі (17 % масіва). Плошча Радопаў — 14 737 км², з якіх 12 233 км² належаць Балгарыі (галоўным чынам, на тэрыторыі Кырджалійскай і Смолянскай абласцей). Даўжыня масіва — каля 220 км, шырыня — 100—120 км, сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 785 м.

Рэльеф

Даўжыня каля 240 км, сярэдняя вышыня 785 м, самы высокі пік — гара Голям Пералік (2191 м). Складаюцца з шэрагу масіваў, якія паступова зніжаюцца на ўсходзе. Для Заходніх Радопаў характэрны астраўныя горы, якія ўзвышаюцца над старажытнымі паверхнямі выраўноўвання; ва Усходніх Радопах пераважаюць расчлянёныя сярэднегор’і і нізкагор’і.

Геалогія

Складзены вапнякамі, пясчанікамі, крышталічнымі і вулканічнымі пародамі. Ападкаў на захадзе выпадае да 1000 мм, на ўсходзе — 650 мм у год. Рэкі (належаць да басейнаў Марыцы і Месты), парожыстыя, валодаюць вялікімі запасамі гідраэнергіі. На прытоках Марыцы — рэках Арда і Выча — каскады ГЭС і вадасховішчы.

Флора

У ніжніх частках паўднёвых схілаў — хмызняковая расліннасць (тыпу маквіс, шыбляк), гаі вечназялёнага дуба, на паўночных схілах — дубовыя, букавыя і хвойныя лясы. З вышыні 1800—2000 м — субальпійскія лугі і кусты.

Эканоміка

У Заходніх Радопах — лясныя промыслы. Ніжнія часткі схілаў Усходніх Радопаў (да вышыні 700 м) заняты плантацыямі тытуню і вінаграднікамі, якія прыйшлі ў некаторы заняпад у параўнанні з канцом 1980-х гадоў. У Кырджалійскай вобласці ажыццяўляюцца эксперыментальныя пасадкі аліў пры падтрымцы Еўрасаюза, для замяшчэння тытуню, традыцыйна найважнейшай культуры.

Радовішчы жалезных руд (Хаскава), хрому (Крумаўград), поліметалічныя (Мадан) і інш. Шматлікія крыніцы мінеральных вод.

Бальнеялагічныя і кліматычныя курорты: Нарэчан, Велінград, Васіл Калараў і інш. размяшчаюцца на тэрыторыі Балгарыі. Інтэнсіўна развіваецца турызм, у тым ліку экатурызм і наведванне помнікаў старажытнасці фракійскай і рымскай эпох. У Златаградзе — этнаграфічны комплекс.

Гісторыя

Горныя масівы Радопаў уваходзілі ў склад Рымскай імперыі, Балгарскіх царстваў, Візантыі, Асманскай імперыі. Увесь час вяліся войны за валоданне гэтым стратэгічным рэгіёнам, з якога адкрываліся подступы да Канстанцінопаля. Гэта адбілася на нацыянальным складзе жыхароў гэтага рэгіёна, дзе апроч балгараў і грэкаў пражываюць туркі (у шэрагу абшчын яны складаюць больш за палову насельніцтва), памакі і цыгане.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Горныя сістэмы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Горныя сістэмы Еўропы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Горы Грэцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Горы Балгарыі
Катэгорыя·Радопы
Катэгорыя·Горныя сістэмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак