wd wp Пошук:

Лом

Лом — горад у паўночна-заходняй Балгарыі. Знаходзіцца ў Мантанскай вобласці і з’яўляецца другім па велічыні горадам вобласці пасля Мантаны. Размешчаны на месцы зліцця рэк Дуная і Лом, за 162 км ад Сафіі, важны транспартны вузел, сталіца абшчыны Лом.

Гісторыя

Горад вядомы пад фракійскай назвай Артанес, пасля рымляне назвалі горад Алмус, адкуль паходзіць сённяшняя назва горада і ракі Лом. У першыню ў пісьмовых крыніцах пад гэтай назвай горад упамінаецца ў 1704 г. тады гэта было маленькае паселішча. Але з развіццём суднаходства на Дунаі значнасць горада ўзрасла, тут быў пабудаваны порт. У 1869 у горадзе было каля 120 крам, 148 офісаў, 34 кафэ, 6 гасцінец, 2 млына.

Рэлігія

Асноўная рэлігія горада — хрысціянства. Пераважае ўсходнеправаслаўная царква, таксама кірункі пратэстантызму (адвентысты, баптысты, Балгарская божая царква).

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. 1 2 https://www.grao.bg/tna/t41nm-15-06-2020_2.txt

Спасылкі

Карты

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гарады Мантанскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96