wd wp Пошук:

Сакавік

Сакавік, ілюстрацыя Аляксандра Тарасевіча з кнігі «Rosarium et Officium B. Mariae Virginis…»

Сакавік — трэці месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 31 дня.

У выданнях Францыска Скарыны падаецца народная назва сакавіка — марець[1], у «Храналогіі» А. Рымшы (1581) згадваецца як марецъ[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, засведчаная ў слоўніку Івана Насовіча (1870) у напісанні «соковикъ» і праілюстраваная прыказкаю «Які сакавік, такі і красавік».[3] У газеце «Наша ніва» ўжываліся варыянты назвы: у 19071909 — марац, у 19101912 — сакавік (март); у далейшым — сакавікдрэвы пачынаюць сок пускаць»). Але яшчэ ў 19131915 у газеце «Наша ніва» ўжывалася назва марац.[4]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:…
  2. Андрей Рымша. [Хронология]…
  3. И. Носович. Словарь белорусского наречия. 1870. С. 599.
  4. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Месяцы