wd wp Пошук:

Добрыч

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Добрыч (значэнні).

До́брыч (балг.: Добрич) — горад у Балгарыі, адміністрацыйны цэнтр Добрыцкай вобласці. Насельніцтва — 90,4 тыс. жыхароў (2012).

Гісторыя

На тэрыторыі Добрыча людзі жылі са старажытных часоў. У горадзе былі адкрыты рэшткі рымскага паселішча з IV стагоддзя. У VIII стагоддзі тут быў заснаваны старажытны балгарскі пасёлак. Шматлікія варварскія захопнікі і іншыя качавыя плямёны спусташалі вобласць. Жыццё ў вобласці становіцца больш спакойным толькі ў часы Другога Балгарскага царства.

Сучасны горад узнік у XVI стагоддзі як вялікі і ажыўлены рыначны і рамесны пасёлак. Праз горад праходзілі галоўныя дарогі ад Дуная да Чорнага мора і з Усходняй Еўропы да ўнутранай часткі Балканскага паўвострава. З 1882 гораду была прысвоена назва Добрыч, у гонар сярэднявечнага балгарскага князя Даброціцы, які валодаў гэтымі землямі.

Да 18 стагоддзя насельніцтва горада галоўным чынам складалі туркі, але напачатку 19 стагоддзя, пасля Руска-турэцкіх войнаў (1810, 1828, 1845 гадоў) шматлікія балгарскія пасяленцы з гарадоў Одрын, Котлен і Тырговіштэ пасяліліся ў Добрычы.

У 1851 годзе ўпершыню быў арганізаваны вядомы кірмаш у Добрычы. Тут прадаюцца мноства тавараў з гарадоў Варна, Русэ, Шумен і інш. У 1843 годзе ў горадзе была заснавана першая балгарская царква Св. Георгія, а ў 1844 годзе была пабудавана першая школа. Адраджэнне горада пачалося з 1869 года калі з’явіліся парк, тэлеграфная сувязь з Варнай, пошта і бальніца.

Пасля вызвалення Балгарыі ад туркаў была пракладзена чыгунка, якая злучыла гарады Раздзелна — Добрыч — Кардам, а пазней і румынскі горад Медгія.

Дэмаграфія

Год Насельніцтва
1985 109 142
1992 104 494
2000 100 136
2005 94 078
2010 92 672

Эканоміка

Добрыч — прамысловы, сельскагаспадарчы і транспартны цэнтр дабруджанскага рэгіёна і адзін з дзесяці найбуйнейшых гарадоў Балгарыі — важны эканамічны, адміністрацыйны і культурны цэнтр Паўночна-Усходняга эканамічнага рэгіёна.

Славутасці

У цэнтры горада размешчана мноства музеяў і цікавых месцаў для наведвання:

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. http://www.dobrich.org/bg/info_pages/1789-%d0%ba%d0%bc%d0%b5%d1%82%d1%81%d0%ba%d0%b8-%d0%b5%d0%ba%d0%b8%d0%bf
  2. https://dariknews.bg/regioni/dobrich/jordan-jordanov-e-noviqt-kmet-na-dobrich-sochi-paralelno-prebroqvane-1524941

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Гарады Дабрыцкай вобласці
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Населеныя пункты паводле алфавіта