wd wp Пошук:

Відзін

Ві́дзін (балг.: Видин) — горад у Балгарыі. Цэнтр Вобласці Відзін і Абшчыны Відзін. Размешчаны на Дунаі. Насельніцтва на 2012 год складае 47,4 тыс. чалавек.

Горад адыгрываў значную ролю ў балгарскай гісторыі, быў сталіцай Заходняй Балгарыі (Відзінскага царства) з сярэдзіны 14 да пачатку 15 стагоддзя, калі служыў рэзідэнцыяй балгарскіх цароў з дынастыі Шышманавічаў.

Побач з горадам пабудаваны найноўшы мост праз Дунай (2013).

Гісторыя

Замак Баба Віда

Горад узнік на аснове невялікага рымскага ўмацавання з гарнізонам. Быў сталіцай балгарскага Відзінскага царства Івана Сраціміра і яго сына Канстанціна II Асеня — апошняй балгарскай сталіцай перад захопам Балгарыі войскамі Асманскай імперыі ў канцы 14 — пачатку 15 стагоддзя.

Пачынаючы з 1853 года Відзін адыгрываў немалаважную ролю ва ўсіх войнах на Балканскім паўвостраве. У кастрычніку 1853 года Амер-паша пачаў адсюль варожыя дзеянні супраць Расіі пераходам цераз Дунай і аблогай горада Калафата ў Валахіі; у наваколлях Відзіна адбываліся шматлікія сутычкі паміж туркамі і рускімі, асабліва 6 студзеня і 19 красавіка 1854 года. У час сербскай вайны 1876 года Відзін служыў апорным пунктам Асману-пашы, а ў руска-турэцкай кампаніі 1877 года Асман-паша пачаў з Відзіна свой рух да Плеўны.

Па артыкуле 11 Берлінскага мірнага трактата 1878 г. умацаванні гарадской крэпасці Відзіна былі зрыты, а горад быў далучаны да новага Балгарскага княства. У час Сербска-балгарскай вайны сербы 3 разы спрабавалі ўзяць Відзін прыступам, але былі адкінуты невялікім балгарскім гарнізонам.

Насельніцтва

У 1887 годзе было 14 772 жыхароў, сярод якімі нямала мусульман, у тым ліку адыгаў-мухаджыраў, а таксама яўрэяў.

Насельніцтва горада паводле даных Нацыянальнага статыстычнага інстытута Балгарыі[1]:

Год Насельніцтва
1985 62 484
1994 64 428
2000 59 399
2005 52 558
2010 48 859
2012 46 864

Транспарт

Паром Відзін — Калафат
Будоўля моста ў сярэдзіне 2012 г.

Пры высокай вадзе да горада могуць падыходзіць невялікія марскія караблі. Вышыня над узроўнем мора ўсяго 30 м. Порт Відзіна знаходзіцца на 3-м месцы ў краіне па аб’ёме сярод портаў краіны на Дунаі (пасля гарадоў Русэ і Лом).

У другой палове XX стагоддзя адкрыты чыгуначны паром Відзін — Калафат (Румынія). З пачатку 1990-х гадоў ён дапоўнены аўтамабільным паромам.

У 2007 г. пачалося будаўніцтва моста праз Дунай паміж Балгарыяй (г. Відзін) і Румыніяй (г. Калафат). Мост адкрыты 14 чэрвеня 2012 г. і ўведзены ў эксплуатацыю. Ён вядомы як мост Відзін - Калафат, але атрымаў новую назву — «Новая Еўропа». Чакаецца, што мост істотна палепшыць аўтатранспартнае паведамленне захаду Балгарыі з краінамі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы ў абыход Сербіі, якая пакуль не ўваходзіць у ЕС і Шэнгенскую зону.

Відзін — канцавая станцыя чыгуначнай лініі Сафія — Відзін. Адсюль пачынаецца кароткая чыгуначная лінія да станцыі Кошава, якая выкарыстоўваецца перш за ўсё для грузавых перавозак. У 1970-я і 1980-я гады аэрапорт Відзіна злучаў горад рэгулярнымі лініямі з аэрапортамі Сафіі, Варны і Бургаса.

Славутасці

Музей Канак
Сабор Святога Дзімітрыя
Бібліятэка пры мячэці Асмана Пазвантаглу
Паўразбураная сінагога
Мастацкая галерэя

Сярод славутасцей горада вылучаюцца:

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Справка за населението на гр. Видин, общ. Видин, обл. Видин (балг.)

Крыніцы

Спасылкі

Шаблон:Гарады Балгарыі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады на Дунаі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Відзінскай вобласці
Катэгорыя·Відзін