wd wp Пошук:

Рэспубліка

Рэспубліка — форма кіравання дзяржавы, пры якой усе найвышэйшыя органы кіравання абіраюцца ці фармуюцца агульнанацыянальнымі прадстаўнічымі установамі (напр. парламент) на пэўны тэрмін.

Гісторыя

Упершыню рэспубліка як форма кіравання ўзнікла ў старажытнай Грэцыі як антыпод манархіі.

Віды рэспублікі

У асноўным выдзяляецца 2 віды рэспублік: парламенцкая і прэзідэнцкая. Найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца змяшаныя формы.

Для парламенцкай рэспублікі характэрна:

Для прэзідэнцкай рэспублікі характэрна:

Да змяшаных формаў адносяцца прэзідэнцка-парламенцкая (Перу, Егіпет, Турцыя, Украіна да 2005 года, Расія) і парламенцка-прэзідэнцкая (Фінляндыя, Францыя, Польшча, Літва).

У Беларусі зараз можна назіраць суперпрэзідэнцкую рэспубліку (хоць у Канстытуцыі мы можам бачыць шмат рысаў, характэрных для прэзідэнцка-парламенцкай рэспублікі).

Іншыя значэнні

У шэрагу краін рэспублікамі называюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якія карыстаюцца правамі больш шырокай аўтаноміі, чым іншыя. Такія рэспублікі ёсць, напрыклад, у Расіі (21 рэспубліка), Украіне (Аўтаномная Рэспубліка Крым), Узбекістане (Каракалпакстан).

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Палітычныя сістэмы
Тэорыя дзяржавы і права
Формы дзяржавы