wd wp Пошук:

Вызваленне Балгарыі

Помнік Рускаму Цару-Вызваліцелю Аляксандру II ў Сафіі, Балгарыя

Вызваленне Балгарыі — падзеі, звязаныя з стварэннем балгарскай дзяржаўнасці пасля тэрміну асманскага валадарства. Гэта адбылося ў выніку нацыянальнага Адраджэння. Расія падтрымала славянскія народы 24 красавіка 1877 года. Плячом да пляча з рускімі салдатамі змагалася сфармаванае ў Расіі пры дапамозе славянскіх дабрачынных камітэтаў Балгарскае апалчэнне з ліку балгараў, якія засялялі Бесарабіі і Таўрыю. У Балгарыі гэтая вайна атрымала назву Вызваленчай вайны.

Красавiцкае паўстанне

Грамадскае меркаванне ў Расіі шырока падтрымала Балгарыю. Нараўне з дзейнасцю Маскоўскага славянскага камітэта ўдзельнічалі вялікія розумы і сэрцы рускіх пісьменнікаў Івана Тургенева, Льва Талстога і Фёдара Дастаеўскага.

Свята

Вызваленне Балгарыі - нацыянальнае свята дзяржавы, святкуецца 3 сакавіка кожны год. Гэта дата, калі быў падпісаны Сан-Стэфанскі мірны дагавор паміж Расійскай Імперыяй і Турцыяй.

Сан-Стэфанскi папярэдні дагавор

Вызначыў канчатковыя мяжы новай Балгарскай дзяржавы, згодна вызначэння ад расійска-турэцкай камісіі.

Памяць

Вызваленне Балгарыі ад асманскага прыгнёту ўрачыста адзначаецца, і на тэрыторыі краіны былі пабудаваны некалькі сотняў помнікаў у знак удзячнасці за гераізм і ахвяры воінаў, якія змагаліся. Да нашых дзён захаваліся паўтысячы з іх.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Гісторыя Балгарыі