wd wp Пошук:

Бойка Барысаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барысаў, значэнні.

Бойка Барысаў (балг.: Бойко Методиев Борисов; нар. 13 чэрвеня 1959, Банкя, НРБ) — балгарскі палітык, Прэм’ер-міністр Балгарыі ў 2009—2013 гадах і з 7 лістапада 2014 года па 27 студзеня 2017.

Біяграфія

Нарадзіўся 13 чэрвеня 1959 года ў горадзе Банкя (Народная Рэспубліка Балгарыя). У 1982 годзе скончыў факультэт пажарнай бяспекі Вышэйшай спецыяльнай школы Міністэрства ўнутраных спраў НРБ. У 1982—1990 гадах служыў у супрацьпажарнай службе Міністэрства ўнутраных спраў. У 1991 годзе заснаваў прыватнае ахоўнае прадпрыемства «Іпон-1», якое займалася арганізацыяй бяспекі былога кіраўніка сацыялістычнай Балгарыі Тодара Жыўкава і былога цара Сімяона II. У 2004 годзе яму прысвоена званне генерал-лейтэнант.

У 2005 годзе ён высунуў сваю кандыдатуру на пасаду кмета Сафіі і выйграў выбары. У 2006 годзе ўзначаліў новую партыю «Грамадзяне за еўрапейскае развіццё Балгарыі» (ГЕРБ).

5 ліпеня 2009 года на чарговых выбарах рух «ГЕРБ» заваяваў большасць месцаў у нацыянальным парламенце. Бойка Барысаў заняў пасаду прэм’ер-міністра і сфармаваў аднапартыйны кабінет міністраў. У лютым 2013 года з-за масавых пратэста, якія суправаджаліся сутыкненнямі з паліцыяй, у Сафіі і іншых гарадах Балгарыі, Б. Барысаў падаў у адстаўку разам з усім кабінетам міністраў. 7 лістапада 2014 года Народны сход Балгарыі зноў зацвердзіў Барысава на пасаду прэм’ер-міністра.

Зноскі

  1. Boyko Borisov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bojko Borissow // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Bojko Borissow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://news.bg/regions/boyko-borisov-hristiyanstvoto-ni-e-zapazilo.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Асобы
Прэм’ер-міністры Балгарыі
Нарадзіліся ў 1959 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся 13 чэрвеня
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Кавалеры ордэна Рэспублікі Сербія
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў