wd wp Пошук:

Васіль Сяргеевіч Сёмуха

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сёмуха (значэнні). Васі́ль Сярге́евіч Сё́муха (18 студзеня 1936, хутар Ясінец (Ясенец), цяпер Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць — 3 лютага 2019[1]) — беларускі перакладчык, найбольш вядомы сваімі перакладамі з нямецкай мовы. Пераклаў на беларускую мову Біблію.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і лесніка. Бацька быў праваслаўным, маці — пратэстанткай[2]. Меў брата Яўгена[3]. У ліпені 1942 года бацькі былі арыштаваныя нацыстамі праз падазрэнне ў сувязі з партызанамі, быў спалены хутар. Бацькі былі расстраляныя ва ўрочышчы Слабудка, дзе агулам нацысты забілі 5000 чалавек[2]. Асірацелых братоў выхоўвала родная цётка з боку бацькі Ганна з вёскі Смаляніца.

Скончыў Пружанскую сярэднюю школу № 2. У 1959 годзе скончыў рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта імя Ламаносава.

Працаваў рэдактарам у Беларускім дзяржаўным выдавецтве (1959—1964), інжынерам у сектары тэхінфармацыі СКБ-3 на Мінскім трактарным заводзе (1964—1965), выкладчыкам нямецкай мовы ў школе (1966—1967), літаратурным супрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» (1967—1972). Па сумяшчальніцтве выкладаў нямецкую мову ў БДУ (1966—1970). З 1972 года — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Сябра Саюза пісьменнікаў СССР (з 1977). Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў, беларускага ПЭН-цэнтра. Выкладаў сусветную літаратуру ў Беларускім гуманітарным ліцэі.

Памёр 3 лютага 2019 года. З Мінскага крэматорыя прах быў перавезены ў Пружаны[4]. Пахаваны на гарадскіх могілках Пружанаў, побач з дзядзькам і цёткай Ганнай, якія выхоўвалі Васіля Сёмуху пасля страты бацькоў[5]. 22 студзеня 2022 года на магіле быў адкрыты надмагільны помнік аўтарства скульптара Алеся Шацілы[6].

Пераклады

Дэбютаваў перакладам у 1959 г. Пераклаў з нямецкай паасобныя творы Гётэ, Шылера, Гейнэ, Шаміса, Мюлера, Рукерта, Гофмана, Грымельсгаўзена, Ніцшэ, Брэхта, Дзюрэнмата, Гесэ, дэ Бройна, Томаса Мана, Рыльке, Зюскінда і інш. З польскай перакладаў Міцкевіча, Славацкага, Норвіда, Тувіма, Сыракомлю, Ежы Анжыеўскага і інш. З латышскай — Яніс Райніса, Чакса, Белшавіцу, Скуіньша, Белса, Вацыеціса і інш.

Рабіў пераклады тэкстаў для драматычных тэатраў і да музычных твораў. Супрацоўнічаў з заслужаным артыстам Беларусі, кіраўніком «Беларускай капэлы» Віктарам Скарабагатавым. Пераклаў лібрэта да опер Радзівіла «Фауст», «Маргер» Горскага, «Страшны двор» Манюшкі.

Пераклаў на беларускую мову «Найвышэйшую песню Саламонаву» (1994), «Новы Запавет. Псалтыр» (1995), «Біблію» (2002).

Перакладаў з нямецкай, польскай, латышскай, лацінскай, іспанскай, нарвежскай, армянскай, украінскай і іншых моў.

Выбраная бібліяграфія (кніжныя выданні)

Прызнанне

Зноскі

  1. Памёр Васіль Сёмуха
  2. 1 2 Глеб Лабадзенка. Васіль Сёмуха: «Барадулін называе мяне казлом, а Караткевіч уратаваў!» (нявызн.). nashaniva.by (zviazda.by) (20 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 6-2-2019. Праверана 6-2-2019.
  3. Мікалай Пейган, Мікалай Сінкевіч. Гаркавы подых вайны (нявызн.) (недаступная спасылка). old.maiak.by (4 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2019. Праверана 6-2-2019.
  4. У Менску развіталіся з Васілём Сёмухам (нявызн.). racyja.com. Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2019. Праверана 12-3-2019.
  5. Антаніна Хакімава. У Пружанах развітаюцца з Васілём Сёмухам (нявызн.). vb.by (8 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 12-3-2019. Праверана 12-3-2019.
  6. : У Пружанах учора адчынілі помнік дзядзьку Васілю — перакладчыку Васілю Сяргеевічу Сёмуху (нявызн.) (недаступная спасылка). pruzhany.net (23 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2022.
  7. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Перакладчыкі з нямецкай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Перакладчыкі Бібліі
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Пахаваныя ў Пружанах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім раёне
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
Катэгорыя·Перакладчыкі з польскай мовы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 студзеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя ордэнам Трох Зорак
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Памерлі 3 лютага