wd wp Пошук:

Ганс Якаб Крыстофель фон Грымельсгаўзен

Ганс Якаб Крыстофель фон Грымельсгаўзен (ням.: Hans Jacob Christoffel von Grimmelshausen, каля 1622, Гельнгаўзен — 17 жніўня 1676, Рэнхен) — нямецкі пісьменнік, аўтар папулярнага рамана «Авантурнік Сімпліцысімус», аднаго з найвыдатнейшых твораў нямецкай літаратуры XVII стагоддзя. Стваральнік нямецкага раману.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Гельнгаўзене (зямля Гесэн). У дзесяцігадовым узросце быў выкрадзены гесэнскімі салдатамі, сярод якіх адчуў усе прыгоды вайсковага жыцця ў часе Трыццацігадовай вайны. Пад канец вайны паступіў на службу Францу Эгану фон Фюрстэнбергу (ням.: Franz Egon von Fürstenberg), біскупу ў Страсбургу, і ў 1665 стаў суддзёй у Рэнхене, Бадэн.

«Авантурнік Сімпліцысімус»

Атрымаўшы пасаду, прысвяціў сябе літаратуры і ў 1668 апублікаваў раман «Авантурнік Сімпліцысімус» (Der abenteuerliche Simplicissimus). За аснову свайго твора аўтар узяў традыцыю пікарэскі, іспанскіх круцельскіх раманаў, ужо выдомых на той час у Германіі. Па вялікім рахунку, Сімпліцысімус з’яўляецца аўтабіяграфічным творам. Галоўная тэма рамана — тэма народу, узвелічэнне селяніна і яго працы.

У пачатку рамана герой нічога не ведае аб навакольным свеце, нічога не бачыў, акрамя «палацу» свайго «татусі». Але жорсткая, няўмольная рэчаіснасць — вайна — уладна ўрываецца ў гэты мірок, і пачынаюцца неверагодныя, трагічныя і смешныя прыгоды героя (вонкавае дзеянне) і яго ўнутраныя метамарфозы, барацьба за сваю чалавечую сутнасць (дзеянне ўнутранае). Уражлівыя сцэны Трыццацігадовай вайны, з дапамогай якіх складаецца ўражанне аб тагачасных падзеях, робяць кнігу аднім з найкаштоўнейшых дакументаў таго часу. Пакінуты без прытулку маленькі Сімпліцый сустракае ў лесе пустэльніка, які вучыць яго грамаце і выхоўвае ў духе аскетызму. Пасля смерці любімага настаўніка ён жыве адзін, але вайна вымушае яго выйсці ў свет. У крэпасці Ганаў юнак назірае за разгульным жыццём пры двары губернатара ў той час, як сотні людзей пакутуюць ад голаду. Ён са смуткам канстатуе:

Тытульны ліст «Сімпліцысімуса»
«Там, дзе мела быць вялікая любоў, ласка і вернасць, я знаходзіў вялікую здрадлівасць, самую гвалтоўную нянавісць, здраду, шаленства, варожасць і зацятасць.»
(с) Кніга першая. Раздзел дваццаць пяты

Губернатар робіць з яго блазна, прыбіраючы юнака ў воўнавае адзенне з вялікімі вушамі. Карыстаючыся сваёй роляй блазна, Сімпліцый пачынае «са смехам праўду гаварыць», весці дзёрскія застольныя гутаркі (дыскурсы), вартыя самых адукаваных і дасціпных людзей свайго часу. Аднак зменлівасці жыцця не пакідаюць Сімпліцыя. Ён то багацее, то зноў пакутуе ад галечы, становіцца героем галантных прыгод у Парыжы, трапляе ў Масковію, сустракаецца з піратамі. Пад канец рамана Сімпліцый зноў становіцца пустэльнікам. Ён адмаўляецца ад навакольнага свету, поўнага несправядлівасці. За паўстагоддзя да Рабінзона Круза герой Грымельсгаўзена ўзрабляе незаселены востраў і піша:

«Чалавек павінен працаваць, як птушка — лётаць»

Свет, які неразумна ўпарадкаваны, не створаны для дзівакоў Сімпліцысімусаў.[4] Такой сумнай высновай і завяршаецца кніга.

Крытыка

Гісторык Роберт Эрганг спысылаеццца на працу Гюстава Кёнеке «Quellen und Forschungen zur Lebensgeschichte Grimmelshausens» робячы выснову, што:

«падзеі, прадстаўленыя ў навеле «Сімпліцысімус», наўрад ці былі аўтабіяграфічнымі з тых пор, як [Грымельсгаўзен] вёў мірнае жыццё ў ціхіх гарадках і вёсках на ўскраінах Чорнага Лесу, а матэрыял, які ён уключыў у сваю працу, не быў узяты з яго ўласнага досведу, а з’яўляўся ўспамінамі з мінулага, сабраных з чутак, ці створаных уласным творчым уяўленнем» [5] Іншыя творы

Сярод яго іншых твораў звычайна згадваюцца:

Такія яго творы, як Der teutsche Michel (1670), і навелы, як Dietwald und Amelinde (1670) маюць другасную ролю ў яго літаратурнай спадчыне. Пісьменнік памёр 17 жніўня 1676. У 1879 годзе ў Рэнхене (цяпер у зямлі Бадэн-Вюртэмберг) Грымельсгаўзену быў усталяваны помнік, а ў 1998 годзе быў адчынены музэй «Дом Сімпліцысімуса».

Пераклады твораў на беларускую мову

У 1997 годзе ў часопісе «Мастацкая літаратура» на беларускай мове быў апублікаваны раман «Авантурнік Сімпліцысімус». Пераклад зрабіў Васіль Сёмуха.

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Hans Jacob Christoph von Grimmelshausen // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  4. М. В. Разумовская, Г. В. Синило, С. В. Солодовников Литература XVII—XVIII веков (Минск, 1989)
  5. Robert Ergang, The Myth of the All-Destructive Fury of the Thirty Years’ War (Pocono Pines: The Craftsmen, 1956), 7.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў 1676 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі барока
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1622 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Бадэн-Вюртэмбергу
Катэгорыя·Удзельнікі Трыццацігадовай вайны
Катэгорыя·Пісьменнікі XVII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гесэне
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бадэн-Вюртэмбергу
Катэгорыя·Памерлі 17 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нямецкамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Пісьменнікі Германіі