wd wp Пошук:

Карлас Шэрман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шэрман.

Карлас Шэрман (25 кастрычніка 1934, Мантэвідэа, Уругвай — 4 сакавіка 2005) — беларуска-іспанскі перакладчык, літаратар і праваабаронца.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага — выхадца з Заходняй Беларусі. Вучыўся ў Нацыянальным інстытуце імя М. Марэна (Буэнас-Айрэс, Аргенціна, 1951—1956) па спецыяльнасці філалогія. Працаваў у аргенцінскіх газетах. У 1956 годзе прыехаў на Беларусь. У 1964—1980 гг. — загадчык рэдакцыйна-выдавецкага сектара Фундаментальнай бібліятэкі імя Якуба Коласа АН БССР. З 1989 года — віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра. Член СП СССР (з 1979).

Творчасць

Дэбютаваў у аргенцінскім перыядычным друку ў 1952 годзе, у рускай перыёдыцы Беларусі — з 1964 года, на беларускай мове — з 1975. З іспанскай мовы на рускую пераклаў раман М. Сапата Алівельі(ісп.) бел. «Чорны загон» (часопіс «Неман», 1967), раман Г. Гарсія Маркеса «Восень патрыярха» (з В. Тарасам, Масква, 1978), на беларускую мову пераклаў паасобныя творы Н. Гільена(руск.) бел., Г. Гарсія Маркеса, Ф. Піта Радрыгеса(ісп.) бел., О. Фернандэса, У. Дзітаранта, С. Ібаргоена, К. Кастэльотэ, Э. Кардэналя, Д. Алонса(руск.) бел. і інш., а таксама выбраную лірыку А. Тэхада Гомеса(ісп.) бел. (1987). У перакладзе з беларускай на іспанскую выйшлі «Мая Бесядзь» А. Куляшова, «Конь і леў» М. Танка, «Чырвоны мак» В. Хомчанкі, народныя казкі ў апрацоўцы А. Якімовіча (усе ў 1976), «Шлюбная ноч» І. Шамякіна (1980), «Дажыць да світання» (1980), «Абеліск» (1984) і «У тумане» (1989) В. Быкава, выбранае Я. Купалы і Я. Коласа «Папараць-кветка» (1982), выбранае Р. Барадуліна «Чорны вол маёй трывогі» (1985), «Плач перапёлкі» І. Чыгрынава (1988), «Загад № 1» М. Чаргінца (1990).

Аўтар кніг паэзіі «Дождж у Каралішчавічах» (на іспанскай мове, у перакладзе на беларускую Р. Барадуліна, 1984) і «Сны» (у перакладзе з іспанскай Р. Барадуліна і В. Сёмухі, 1989).

Склаў зборнікі выбранай лірыкі Федэрыка Гарсія-Лоркі (1975), П. Неруды (1976), Н. Гільена (1977), Габрыелы Містраль (1984), а таксама анталогію сучаснай кубінскай паэзіі «Тытунёвая кветка» (1986).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Перакладчыкі Уругвая
Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Перакладчыкі Беларусі
Перакладчыкі на іспанскую мову
Пахаваныя ў Мінску
Перакладчыкі прозы і драматургіі на беларускую мову
Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пісьменнікі паводле алфавіта
Асобы
Перакладчыкі з іспанскай мовы
Перакладчыкі з беларускай мовы
Памерлі 4 сакавіка
Перакладчыкі паводле алфавіта
Памерлі ў Нарвегіі
Пісьменнікі Уругвая
Нарадзіліся ў 1934 годзе
Памерлі ў 2005 годзе
Нарадзіліся ў Мантэвідэа
Нарадзіліся 25 кастрычніка
Беларускамоўныя пісьменнікі
Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай