wd wp Пошук:

Уладзімір Антонавіч Папковіч

Уладзімір Антонавіч Папковіч (25 сакавіка 1935, вёска Дварэц Вілейскага павета Віленскага ваяводства — 10 красавіка 2021, Віцебск) — беларускі паэт, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Дварэц Вілейскага павета Віленскага ваяводства. У 1953 годзе скончыў Ільянскую сярэднюю школу Вілейскага раёна і паступіў на факультэт нямецкай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (цяпер Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт), які і скончыў у 1958 годзе. Працаваў у тым жа самым інстытуце выкладчыкам нямецкай мовы да 1962 года, затым інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды пры Савеце Міністраў БССР (1962—1963), старшым выкладчыкам кафедры замежных моў Мінскага вышэйшага інжынерна-радыётэхнічнага вучылішча (1963—1964), інжынерам-перакладчыкам аддзела тэхнічнай інфармацыі Мінскага оптыка-механічнага завода. У 1966—1970 гг. настаўнічаў у школе № 20 у Віцебску, у Віцебскім педінстытуце. Зноў працаваў інжынерам-перакладчыкам. З 1973 г. выкладчык нямецкай і англійскай моў Віцебскага індустрыяльнага тэхнікума.

З 1982 года — старшы выкладчык нямецкай мовы Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (цяпер — Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава). З 1998 па 2005 год — загадчык кафедры нямецкай мовы гэтага ўніверсітэта. Сярод яго выпускнікоў — Арцём Арашонак.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1981 г. Лаўрэат прэміі «Сузор’е муз» імя Уладзіміра Караткевіча.

Бібліяграфія

Друкавацца пачаў з 1962 года ў рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх выданнях у Мінску і Віцебску: часопісах «Нёман», «Полымя», «Маладосць», альманахах «Дзень паэзіі», «Далягляды», «Братэрства», «Дзвіна», «Ратуша».

Зборнікі вершаў

Пераклады з нямецкай мовы на беларускую

Пераклады з рускай і беларускай на нямецкую

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
Катэгорыя·Памерлі 10 красавіка
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім павеце (1920—1940)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 сакавіка
Катэгорыя·Перакладчыкі прозы і драматургіі на беларускую мову
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Перакладчыкі з нямецкай мовы
Катэгорыя·Перакладчыкі на нямецкую мову
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы
Катэгорыя·Асобы