wd wp Пошук:

Медаль да стагоддзя БНР

Медаль 100 гадоў БНР — узнагарода Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, зацверджаная 23 сакавіка 2018 года. Агулам медалём узнагароджаныя больш за 130 асоб з Беларусі і замежжа.

Падставы для ўзнагароджання

Згодна са сваім статутам, медаль уручаецца за пажыццёвыя заслугі ў працы дзеля здзяйснення ідэалаў Акта 25 сакавіка 1918 г., у тым ліку за даследаванні і папулярызацыю беларушчыны, здабыццё і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.

Медаль уручаецца:

Апісанне

Медаль выраблены з бронзы, мае круглую форму дыяметрам 38,61 мм[1].

На аверсе выбітыя выява герба «Пагоня», скрыжаваныя дубовыя галінкі і надпіс «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі».

Рэверс

На рэверсе выбіты надпіс: «100 гадоў БНР», даты «1918» і «2018», лаўровы вянок і беларускі шасціканцовы крыж.

Стужка медаля складаецца з вертыкальных палосаў наступных колераў і размешчаных у наступным парадку: шырокая белая, вузкая чорная, шырокая чырвоная, вузкая чорная, шырокая белая. Наверсе стужкі замацаваная бронзавая планка з надпісам «B.N.R.» Шырыня стужкі — 34 мм.

Да медаля дадаецца афіцыйны дыплом на беларускай мове або на беларускай і англійскай мовах.

Узнагароджаныя

У. Арлоў узнагароджвае Б. Пятровіча медалём «100 гадоў БНР» ад імя старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы

Агулам узнагароджаныя больш за 130 асоб з Беларусі і замежжа. Сярод іх палітыкі і грамадскія дзеячы; ветэраны беларускага незалежніцкага руху і палітычныя вязні.

Сярод узнагароджаных:[2]

Зноскі

  1. МЕДАЛЬ ДА СТАГОДДЗЯ БНР: АПІСАННЕ, Сайт Рады БНР 19 лютага 2019
  2. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100 (бел. (тар.)) // svaboda.org 23 сакавіка 2019
  3. Раней узнагароджвала толькі дзяржава, а цяпер — краіна(нявызн.). Новы Час (30 жніўня 2019). Праверана 31 жніўня 2019.
  4. Уручаны першы Медаль да 100-годдзя БНР Архівавана 20 лютага 2019., Радыё Рацыя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Беларуская дыяспара
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Узнагароды Беларускай Народнай Рэспублікі
З’явіліся ў 2018 годзе
Узнагароды паводле алфавіта