wd wp Пошук:

Беларуская Палічка

Беларуская Палічка — найстарэйшая і найбольшая (на 2005 год) беларуская электронная бібліятэка, закладзеная ў 1996 годзе[1] беларускім студэнтам з Аўстрыі Андрусём Жвірам[2] коштам уласнай стыпендыі[3].

Сталы склад супрацоўнікаў пры заснаванні налічваў 5 чалавек, у тым ліку дызайнер, сістэмны адміністратар і сканавальнік. На час заснавання ўсе супрацоўнікі, акрамя самога Андруся Жвіра, пражывалі ў Беларусі і займаліся стварэннем электроннага кнігазбору бясплатна. Першымі размешчанымі на сайце кнігамі сталі «100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі», «Па слядах аднаго міфу» Міколы Ермаловіча і «Невядомая вайна: 1654—1667(англ.) бел.» Генадзя Сагановіча. Першым выдавецтвам, што дазволіла свае кнігі пераводзіць у электронны фармат быў «Беларускі кнігазбор».

Да лета 2005 года пры сайце дзейнічаў і форум («Гасцёўня»)[1][4]. З 2001 года «Беларуская Палічка» змяніла адрас на knihi.com Архівавана 4 красавіка 2021.[5].

Зноскі

  1. 1 2 Віртуальная бібліятэка // Наша Ніва. № 39, 2005.
  2. Ігар Няхведаў. Вызваленчы рок(недаступная спасылка) // Наша Ніва. № 25, 2001.
  3. Сяргей Кручкоў. Садаклад: «Беларуская мова ў інфармацыйнай прасторы» Архівавана 20 жніўня 2008. // Сайт Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны. Дата доступу: 19 мая 2010
  4. Таццяна Мураўёва. Litaraтурны інтэрнэт, або dzie ja? Архівавана 19 чэрвеня 2013. // Дзеяслоў. № 6 (19), 2005.
  5. Вольга Караткевіч. Беларускі Дыялог на Інтэрнеце // Радыё «Свабода». 7 студзеня 2001.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Сайты Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Беларуская мова ў інтэрнэце
Электронныя бібліятэкі
Сайты паводле алфавіта
Сайты, якія з’явіліся ў 1996 годзе
Літаратурныя сайты