wd wp Пошук:

Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава

Запыт «МДУ» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.

Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (МДУ) — вядучы[2][5][6], старэйшы[2][7] і адзін з найбуйнейшых[2][8] класічных універсітэтаў Расіі, адзін з цэнтраў расійскай навукі(руск.) бел. і культуры(руск.) бел.. З 1940 носіць імя Міхаіла Ламаносава, поўная назва — Федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі «Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава», шырока выкарыстоўваецца абрэвіятура «МДУ».

Структура

МДУ ўключае 9 навукова-даследчых інстытутаў, 29 факультэтаў і больш за 300 кафедр. Ва Універсітэце навучаецца больш за 31 тыс. студэнтаў і каля 7 тыс. аспірантаў. На факультэтах і ў навукова-даследчых цэнтрах працуюць 4 тыс. прафесараў і выкладчыкаў, каля 5 тыс. навуковых супрацоўнікаў. Дапаможны і абслуговы персанал налічвае прыкладна 15 тыс. чалавек. Універсітэт мае ў сваім распараджэнні звыш 600 будынкаў, уключаючы Галоўны корпус на Вараб’ёвых горах. Іх агульная плошча каля 1 млн м². Толькі ў Маскве тэрыторыя, занятая МДУ, складае 205,7 га. Плануецца далейшае пашырэнне тэрыторыі ўніверсітэта.

Працуюць філіялы ў Севастопалі (Украіна), Пушчына, Чарнагалоўцы, Астане (Казахстан), Ташкенце (Узбекістан).

Рэктар — В. А. Садоўнічы.

Маскоўскі ўніверсітэт — адзін з першых у Расіі. Ён заснаваны ў 1755 годзе. Утварэнне ўніверсітэта ў Маскве стала магчымым дзякуючы дзейнасці выдатнага вучонага-энцыклапедыста, першага рускага акадэміка — Міхаіла Васілевіча Ламаносава, імя якога Маскоўскі ўніверсітэт носіць з 7 мая 1940 года.

Выкладчыкі і выпускнікі

Зноскі

  1. «Афоризмы. Золотой фонд мудрости.» Еремишин О. — М.: Просвещение; 2006.
  2. 1 2 3 4 Академик В. Садовничий, ректор МГУ имени М. В. Ломоносова Первому университету страны — 250! // Наука и жизнь(руск.) бел.. — № 1. — 2005.
  3. 1 2 3 Агульная статыстыка ўніверсітэта (2010 год)(нявызн.). Праверана 21 кастрычніка 2011.
  4. Адрасы падраздзяленняў МДУ імя М. В. Ламаносава
  5. Федеральный закон О Московском государственном университете имени М. В. Ломоносова и Санкт-Петербургском Государственном Университете № 259-ФЗ от 10.11.2009
  6. Мария Агранович Два диплома в одни руки//«Российская газета(руск.) бел.» — Федеральный выпуск № 4973 (149) от 13 августа 2009 г.
  7. Фармальна ў момант утварэння Маскоўскага ўніверсітэта на тэрыторыі Расійскай імперыі мелася тры ўніверсітэта: Акадэмічны ўніверсітэт(руск.) бел., а таксама Дэрпцкі і Віленскі ўніверсітэты (Боголюбов А. Н. Точные науки как предмет преподавания в университетах // Физика на рубеже XVII-XVIII вв.. — М.: Наука(руск.) бел., 1974. — С. 75-119.). Адзначаючы гэты факт, А. М. Багалюбаў(руск.) бел. піша, аднак, што «Акадэмічны ўніверсітэт не быў у сутнасці ўніверсітэтам. У нейкай ступені мадэрнізуючы абставіны і сувязі XVIII ст., можна сказаць, што ён уяўляў сабой аспіранцкую групу, пазбаўленую пастаянных кіраўнікоў і матэрыяльнага ўтрымання і наогул прадстаўленую вятрам з усіх бакоў! Маскоўскі ўніверсітэт стаў універсітэтам з першага ж дня свайго заснавання, бо М. В. Ламаносаў, як Пётр I, які з’яўляўся для яго ўзорам, быў чалавекам справы». Характарызуючы ролю Дэрпцкага і Віленскага ўніверсітэтаў, ён жа адзначае, што «першы з іх тады быў чыста нямецкім, а другі — польскім, так што наўрад ці можна аднесці гэтыя ўніверсітэты да сістэмы, якая рыхтавала кадры для імперыі».
  8. Московский университет // Вялікая савецкая энцыклапедыя. — М.: Советская энциклопедия(руск.) бел.. 1969—1978.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Навучальныя ўстановы з рускай мовай навучання
Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Леніна
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі
МДУ
Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1755 годзе
1755 год у Еўропе
XVIII стагоддзе ў Маскве
Вышэйшыя навучальныя ўстановы Расійскай імперыі
Міхаіл Васільевіч Ламаносаў
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Універсітэты паводле алфавіта