wd wp Пошук:

Ордэн Трох Зорак

Ордэн Трох Зорак (лат.: Triju Zvaigžņu ordenis) — найвышэйшая[1] ўзнагарода Латвійскай Рэспублікі.

Ордэн Трох Зорак пад дэвізам «Per aspera ad astra» («Праз церні да зорак») быў заснаваны па ініцыятыве міністра замежных спраў Латвіі Зігфрыда Мееровіца(руск.) бел. 24 сакавіка 1924 года ў памяць пра стварэнне латышскай дзяржавы 18 лістапада 1918 года. Пасля акупацыі Латвіі СССР ордэн перапыніў сваё існаванне. Па ўзнаўленні незалежнасці Латвіі ўзнагароджанне ордэнам было адноўлена 25 кастрычніка 1994 года.

Узнагароду атрымліваюць за заслугі перад Латвіяй у грамадcкай, культурнай, гаспадарчай дзейнасці, а таксама ў дзейнасці органаў самакіравання. Ордэн уручаецца як грамадзянам Рэспублікі, так і грамадзянам іншых дзяржаў. Прэзідэнт Латвіі, заступаючы на пасаду, таксама мае права атрымаць вышэйшую ступень ордэна і ордэнскі ланцуг. Ордэн Трох Зорак — узнагарода маральнага характара, і таму не дае асобе, якая яго атрымала, ніякіх прывілеяў.

Аўтарам эскізаў Ордэна стаў мастак Густаус Шкілтэрс(лат.) бел.. Самі ордэны вырабляюцца на Літоўскай менніцы (манетным двары), а стужкі прывозяцца з Даніі. На сучасных ордэнах, у адрозненні ад папярэдніх, стаіць дата іх узнаўлення, а таксама зменены шрыфт тэкста.

Нагрудны знак Ордэна з надпісам «Par Tēviju» («За Айчыну»)

Ордэн Трох Зорак уяўляе сабой белы эмаляваны крыж з залатой аблямоўкай. На пярэднім боку ў цэнтры знаходзіцца сіні эмалевы медальён з трыма зоркамі. У цэнтры з адваротнага боку крыжа — пазалочаны медальён з дэвізам «Per aspera ad astra» і надпісам «Latvijas Republika — 1918.g. 18. novembris».

Ордэн мае пяць ступеняў. Асоба, узнагароджаная Ордэнам І ступені, называецца камандорам вялікага крыжа; асоба, узнагроджаная ордэнам ІІ ступені — старшым афіцэрам; асоба, узнагроджаная ордэнам ІІІ ступені — камандорам; асоба, узнагроджаная ордэнам ІV ступені — афіцэрам; асоба, узнагроджаная ордэнам V ступені — кавалерам. У якасці асобай узнагароды камандор вялікага крыжа можа атрымаць і ордэнскі ланцуг. Ордэн таксама мае ганаровыя знакі трох ступеняў: І ступень — залаты знак, ІІ ступень — сярэбраны, ІІІ ступень — бронзавы.

З 1999 года існуе Братэрства Ордэна Трох Зорак, у якое ўваходзяць усе асобы, узнагароджаныя ордэнам, незалежна ад яго ступеняў.

Сярод асоб, узнагароджаных ордэнам, ёсць і чацвёра беларусаў: паэты Рыгор Барадулін (1997) і Сяргей Панізнік (1998), перакладчык Васіль Сёмуха (1998) , а таксама мастак Вячка Целеш (2006).

Знакі ордэна

1-я ступень ордэна, з ланцугом 1-я ступень ордэна 1-я ступень ордэна, для ўзнагароджання жанчын
2-я ступень ордэна 2-я ступень ордэна, для ўзнагароджання жанчын 3-я ступень ордэна
3-я ступень ордэна, для ўзнагароджання жанчын 4-я ступень ордэна 5-я ступень ордэна

Афіцэры

Гл. таксама

Зноскі

  1. likums «Valsts apbalvojumu likums»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Вышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Ордэны Латвіі
Узнагароды паводле алфавіта