wd wp Пошук:

Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа

Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа — навучальная ўстанова.

Гісторыя

Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа быў заснаваны 14 студзеня 1990 года. Спачатку існаваў як нядзельная ўстанова. З 28 лістапада 1990 года ў якасці аддзелу знаходзіўся ў складзе Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтра (БГАКЦ), створанага загадам Савета Міністраў БССР. Загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23 верасня 1991 года ліцэй стаў стацыянарнай ўстановай у складзе БГАКЦ. У 1998 годзе цэнтр спыніў сваё існаванне, а ліцэй стаў існаваць самастойна як Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа.

Амаль адразу ліцэй стаў прэстыжнай навучальнай установай. Меў філіялы у гарадах Беларусі. Найбольш вядомай стала стацыянарная светлагорская ўстанова. Выкладанне вялося па-беларуску. Навучанне працягвалася чатыры гады (8-11 класы).

У чэрвені 2003 года з’явілася пастанова Савета міністраў Беларусі аб ліквідацыі ліцэя. З таго часу ліцэй спыніў сваё існаванне як дзяржаўная ўстанова адукацыі, але працягнуў неафіцыйнае навучанне[1]. У 2015 годзе ліцэй адзначыў 25-годдзе свайго існавання[2][3]. Яго праца па-ранейшаму асвятляецца вядомымі ў свеце СМІ[4]. На верасень 2016 года у ліцэі навучалася больш за 60 вучняў, з якімі працавалі 14 выкладчыкаў. Ліцэй мае дамову аб супрацоўніцтве з сярэднімі навучальнымі ўстановамі Польшчы; частка вучняў перыядычна там вучыцца, праходзіць атэстацыю і атрымоўвае адпаведныя сертыфікаты.

Настаўніцкі калектыў

Педагагічны калектыў ліцэя з самага заснавання ўзначальваў вядомы кінарэжысёр і педагог Уладзімір Колас. У ім працуюць або працавалі лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіль Сёмуха, дактары (Валянцін Голубеў, Міхась Тычына, Уладзімір Кулажанка, Захар Шыбека) і кандыдаты (Лявон Баршчэўскі, Алег Трусаў, Павел Церашковіч, Алесь Лозка, Павел Баркоўскі, Пётр Садоўскі, Валянцін Мазец, Уладзімір Емяльянчык, Павел Лойка, Алесь Жлутка, Вольга Дадзіёмава, Алена Каштанава, Васіль Варонін, Віктар Кісель, Тадэвуш Навагродскі, Анатоль Вісловіч, Алена Таболіч, Дзіна Вадзюшына, Пятро Васючэнка, Яўген Шунейка, Люба Тарасюк, Васіль Каваліў, Ларыса Зайцава, Аляксандр Палоннікаў, Мікалай Бірукоў, Аляксей Хадыка, Юрый Бушлякоў і інш.) навук, выдатнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Дзіско, Ірына Сідарэнка, Вольга Кузьміч, Вольга Дзядзюля, гісторык Анатоль Сідарэвіч, філолаг Вінцук Вячорка, літаратар і акадэмічны выкладчык Андрэй Хадановіч і іншыя вядомыя ў Беларусі і па-за яе межамі асобы.

Выпускнікі

Сярод былых вучняў і выпускнікоў ліцэя грамадскія дзеячы Франак Вячорка, Алесь Міхалевіч, Павел Котаў, Вольга Стужынская, Алена Ліс, акцёры Раман Падаляка, Вера Шыпіла, навукоўцы Павел Баркоўскі, Максім Чарняўскі, Алесь Суша, Юлія Лахвіч, Святлана Пацыенка, Наталля Багданава, Кір Тананушка, Юлія Захарына, Алесь Мікус, Юлія Назаранка, Ірына Кашталян, Вольга Крыжаноўская, літаратары і перакладчыкі Міхась Баярын, Антон Кузьміч, Наста Лабада, Глеб Лабадзенка, Дзяніс Марціновіч, Сяргей Патаранскі, Ілля Сін, Сяргей Сматрычэнка, Сюзанна Паўкштэла, Сяргей Петрыкевіч, Адэля Дубавец, Алег Жлутка, Андрэй Кім, Вераніка Мазуркевіч, мастакі Антон Крыштаповіч, Аляксей Іваноў, Ніна Маргаева, журналісты Кацярына Ткачэнка, Віталь Зыблюк, грэка-каталіцкі святар а. Яўген Усошын і інш.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Уладзімір КОЛАС: «Быць дзяржаўным ліцэем на адну гадзіну альбо на тыдзень мы не збіраемся…»(недаступная спасылка) // «Народная воля», 15 студзеня 2010
  2. http://nashaniva.by/?c=ar&i=142221.html(недаступная+спасылка)
  3. http://belsat.eu/be/articles/kolasaskamu-liceyu-25.html(недаступная+спасылка)
  4. http://nashaniva.by/?c=ar&i=194264.html(недаступная+спасылка)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Школы паводле алфавіта
Аб’екты, названыя ў гонар Якуба Коласа
Вікіпедыя:Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
З’явіліся ў 1990 годзе
Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1990 годзе