wd wp Пошук:

Архідыяцэзія Маці Божай з цэнтрам у Маскве

Гэты артыкул — пра архідыяцэзію Рымска-Каталіцкай Царквы ў Расіі. Пра аднайменную царкоўную правінцыю, якая ўтвараецца гэтай архідыяцэзіяй разам з яе суфраганнымі дыяцэзіямі гл. Мітраполія Маці Божай з цэнтрам у Маскве.

А́рхідыяцэ́зія Ма́ці Бо́жай з цэ́нтрам у Маскве́ (лац.: Archidioecesis Moscoviensis Matris Dei, руск.: Архиепархия Матери Божией с центром в Москве) — рымска-каталіцкая архідыяцэзія, якая ўваходзіць у склад аднайменнай мітраполіі і мае цэнтр (кафедру) у Маскве. Яна ахоплівае сваёй тэрыторыяй рэгіёны поўначы еўрапейскай часткі Расіі.

Гісторыя

У перыяд існавання Расійскай імперыі тэрыторыя сучаснай архідыяцэзіі Маці Божай з цэнтрам у Маскве знаходзілася ў складзе Магілёўскай мітраполіі, а рэзідэнцыя мітрапаліта была пры гэтым у Санкт-Пецярбургу. Апошнім іерархам, які займаў гэту кафедру, быў арцыбіскуп Ян Цепляк, які быў арыштаваны савецкімі ўладамі і прысуджаны да смяротнай кары, аднак праз ціск міжнароднай супольнасці прысуд быў заменены на 10 гадоў пазбаўлення свабоды, а ўжо ў наступным годзе арцыбіскупа Цепляка выслалі з тэрыторыі СССР.

У пачатку 1926 года Папа Пій XI прыняў рашэнне таемна надзяліць некалькіх прэсвітараў, што засталіся ў СССР на свабодзе, біскупскай хіратоніяй, каб такім чынам адрадзіць каталіцкую іерархію на тэрыторыі краіны. З гэтай мэтай у Савецкі Саюз таемна прыбыў рукапакладзены ў біскупскі сан мансеньёр Мішэль Д’Эрбіньі, які 21 красавіка 1926 года ў Маскве таемна пасвяціў у біскупы айца Пія Эжэна Невё (гэты асумпцыяніст служыў на ўсходзе сучаснай Украіны). 3 кастрычніка 1926 года аб гэтай хіратоніі было заяўлена публічна (зрэшты, савецкі ўрад ужо ведаў пра яе), а біскуп Невё афіцыйна заступіў на пасаду Апостальскага адміністратара Масквы. У зону яго адказнасці ўваходзіла амаль уся тэрыторыя Расіі (на якой, акрамя самога Невё, знаходзіліся яшчэ тры апостальскія адміністратары ў сане біскупаў, якім таксама надзяліў хіратонію Мішэль Д’Эрбіньі), уключна з каталікамі як лацінскіх, так і візантыйскага абрадаў (якіх узначальваў блаславёны экзарх Леанід Фёдараў, які знаходзіўся у той момант у зняволенні на Салаўках). У 1932 годзе біскуп Невё таемна злучыў з Каталіцкай Царквой праваслаўнага епіскапа Варфаламея (Рэмава), які быў прызначаны яго памочнікам, але ў 1935 годзе быў арыштаваны і расстраляны ў Бутырскай турме. 31 ліпеня 1936 года біскуп Невё быў вымушаны выехаць у Францыю на лячэнне, аднак па сканчэнні курсу прадпісаных медыцынскіх працэдур так і не змог атрымаць савецкую візу.

У выніку арыштаў святароў і зачынення цэркваў к 19371938 гадам на тэрыторыі Расіі засталіся толькі два дзеючыя каталіцкія храмы (адзін у Маскве і адзін у Ленінградзе). У іх служылі святары, якія з’яўляліся капеланамі пасольстваў замежных дзяржаў, а з 1950 года — прызначаныя арцыбіскупам Рыжскім.

13 красавіка 1991 года на тэрыторыі Расіі былі створаныя апостальскія адміністратуры для каталікоў лацінскага абраду Еўрапейскай Расіі з цэнтрам у Маскве (Administratio apostolica Russiae Europaeae Latinorum) і Сібіры з цэнтрам у Новасібірску (Administratio apostolica Siberiae Latinorum). Апостальскім адміністратарам першай з іх быў прызначаны тытулярны арцыбіскуп Гіпон-Дыярыцкі Тадэвуш Кандрусевіч, другой — тытулярны біскуп Бульнскі Іосіф Верт SJ.

З 23 сакавіка 1998 года дапаможным біскупам апостальскай адміністратуры Еўрапейскай Расіі быў тытулярны біскуп Кузірскі Клеменс Пікель.

23 лістапада 1999 года з апостальскай адміністратуры Еўрапейскай Расіі была вылучана Адміністратура Поўдня Еўрапейскай Расіі (Administratio apostolica Russiae Europaeae Meridionalis Latinorum) з цэнтрам у Саратаве, якую ўзначаліў біскуп Клеменс Пікель, а сама апостальская адміністратура Еўрапейскай Расіі была перайменавана ў апостальскую адміністратуру Поўначы Еўрапейскай Расіі (Administratio apostolica Russiae Europaeae Septentrionalis Latinorum). Некалькі раней, 18 мая 1999 года, з апостальскай адміністратуры Сібіры была вылучана апостальская адміністратура Усходняй Сібіры з цэнтрам у Іркуцку (Administratio apostolica Siberiae Orientalis Latinorum), якую ўзначаліў біскуп Ежы Мазур, а сама апостальская адміністратура Сібіры была перайменавана ў Апостальскую адміністратуру Заходняй Сібіры (Administratio apostolica Siberiae Occidentalis Latinorum).

11 лютага 2002 года ўсе чатыры Апостальскія адміністратуры Расіі былі ўзведзеныя ў статус дыяцэзій (епархій). Пры гэтым яны атрымалі назвы не ў гонар гарадоў, у якіх знаходзіліся іх кафедры (як гэта звычайна прынята рабіць у Каталіцкай Царкве), а ў гонар імёнаў святых (Маці Божай — у Маскве, Святога Іосіфа — у Іркуцку, Святога Клімента — у Саратаве) або хрысціянскіх свят (Праабражэнне Гасподняе — у Новасібірску). Такая незвычайная для Каталіцкай Царквы практыка тлумачылася экуменічнымі матывамі: такім чынам не ствараліся «паралельныя структуры» з тымі ж самымі назвамі, што і ў існуючых епархій Рускай Праваслаўнай Царквы.

Такім чынам, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч стаў першым Мітрапалітам мітраполіі Маці Божай з цэнтрам у Маскве, у склад якой уваходзілі архідыяцэзія Маці Божай з цэнтрам у Маскве, а таксама тры суфраганныя дыяцэзіі: дыяцэзія Святога Іосіфа з цэнтрам у Іркуцку, дыяцэзія Святога Клімента з цэнтрам у Саратаве, Праабражэнская дыяцэзія з цэнтрам у Новасібірску.

21 верасня 2007 года арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч быў накіраваны для служэння ў Беларусь, каб узначаліць там Мінска-Магілёўскую мітраполію (гэты рэдкі прыклад у практыцы Каталіцкай Царквы, калі адзін і той жа іерарх двойчы за жыццё быў мітрапалітам, прычым яшчэ і на тэрыторыі дзвюх суседніх краін). У той жа дзень другім Мітрапалітам мітраполіі Маці Божай з цэнтрам у Маскве быў прызначаны (на той момант яшчэ прэсвітар) Паала Пецы FSCB, які прыняў біскупскую хіратонію і заступіў на пасаду (адбыўся інгрэс) 27 кастрычніка 2007 года.

Кафедральны сабор

Архікафедральны сабор Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ўвечары (здымак 2019 года).

У Апостальскай адміністратуры Еўрапейскай Расіі своеасаблівым аналагам кафедральнага сабора (бо біскупская кафедра як гэтакая не была заснавана, хаця адміністратурай і кіраваў біскуп) з’яўлялася адзіная каталіцкая царква Масквы, што дзейнічала ў той час, — касцёл Святога Людовіка Французскага на вуліцы Малая Лубянка (названы ён быў у гонар Святога Людовіка IX, караля Францыі). У 1996 годзе вернікам быў вернуты касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі на Малой Грузінскай вуліцы, пабудаваны ў 1911 годзе і канфіскаваная савецкімі ўладамі ў 1938 годзе. Пасля завяршэння грунтоўнай рэстаўрацыі, 12 снежня 1999 года храм быў рэкансекраваны і стаў служыць галоўнай царквой апостальскай адміністратуры Поўначы Еўрапейскай Расіі, а пасля павышэння яе да статусу архідыяцэзіі Маці Божай з цэнтрам у Маскве — кафедральным саборам гэтай структурнай рымска-каталіцкай адзінкі.

Адміністрацыйны падзел

У практыцы Рымска-Каталіцкай Царквы дыяцэзіі такога вялікага памеру, як архідыяцэзія Маці Божай з цэнтрам у Маскве, сустракаюцца даволі рэдка. Таму дзеля зручнасці кіравання архідыяцэзія Маці Божай з цэнтрам у Маскве падзелена на тры ўмоўныя рэгіёны: цэнтральны, паўночна-заходні (умоўным «дэканам» з’яўляецца Стэфан Кацінель) і заходні. З пункту гледжання жа кананічнага права архідыяцэзія дзеліцца на 5 дэканатаў (уся інфармацыя пададзена па стане на пачатак 2021 года):

Цэнтральны дэканат

Ахоплівае пераважна цэнтральную і, часткова, паўночную частку архідыяцэзіі, прычым найбуйнейшая колькасць парафій і іншых пастырскіх пунктаў знаходзіцца на тэрыторыі Масквы. Па стане на пачатак 2021 года дэканам з’яўляецца айцец Дарыуш Пеляк SVD, які пражывае ў Маскве. На тэрыторыі дэканата дзейнічаюць наступныя парафіі, пастырскія пункты і этна-лінгвістычныя рымска-каталіцкія рэлігійныя абшчыны:

Парафіі

Пастырскія пункты

Этна-лінгвістычныя рымска-каталіцкія рэлігійныя абшчыны

Заходні дэканат

Ахоплівае самую заходнюю частку архідыяцэзіі Маці Божай з цэнтрам у Маскве — Калініградскую вобласць, якая, фактычна, геаграфічна адарваная ад усёй яе іншай тэрыторыі. Нягледзячы на свой малы памер, з гістарычных і геаграфічных прычын на тэрыторыі дэканата маецца адносна вялікая (для Расіі) колькасць каталікоў рымскага абраду. Доўгія гады, ажно да смерці, дэканам з’яўляўся мансеньёр Ежы Стацкевіч. На тэрыторыі дэканата дзейнічаюць наступныя парафіі і пастырскія пункты:

Парафіі

Пастырскія пункты

Паўночны дэканат

Ахоплівае пераважна паўночна-заходнюю частку архідыяцэзіі, прычым найбуйнейшая колькасць парафій і іншых пастырскіх пунктаў знаходзіцца на тэрыторыі Санкт-Пецярбурга і ў яго наваколлі. Па стане на пачатак 2021 года дэканам з’яўляецца айцец Павел Крупа OP, які стала пражывае ў Санкт-Пецярбургу. На тэрыторыі дэканата дзейнічаюць наступныя парафіі, пастырскія пункты і этна-лінгвістычныя рымска-каталіцкія рэлігійныя абшчыны:

Парафіі

Пастырскія пункты

Этна-лінгвістычныя рымска-каталіцкія рэлігійныя абшчыны

Усходні дэканат

Ахоплівае тэрыторыі архідыяцэзіі на ўсход ад Масквы. Па стане на пачатак 2021 года дэканам з’яўляецца ксёндз Сяргей Зуеў, які стала пражывае ва Уладзіміры. На тэрыторыі дэканата дзейнічаюць наступныя парафіі і пастырскія пункты:

Парафіі

Пастырскія пункты

Паўднёвы дэканат

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рымска-каталіцкія дыяцэзіі мітраполіі Маці Божай з цэнтрам у Маскве