wd wp Пошук:

Комі

Комі (Рэспубліка Комі) (комі: Коми Республика, руск.: Респу́блика Ко́ми) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на паўночным усходзе еўрапейскай часткі Расіі. Сталіца — горад Сыктыўкар. Найбуйнейшыя гарады: Ухта, Пячора, Інта, Усінск, Саснагорск, Вуктыл.

Геаграфія

Рэспубліка размешчана на захадзе ад Уральскіх гор, на паўночным захадзе Заходне-Сібірскай раўніны, на крайнім паўночным усходзе Еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыі ў межах Пячорскай і Мезенска-Вычагодскай нізін, Сярэдняга і Паўднёвага Цімана, заходніх схілаў Уральскіх гор (Паўночны, Прыпалярны і Палярны Урал).

Тэрыторыя рэспублікі распасціраецца ад Паўночных Увалаў на поўдні да Пай-Хоя на паўночным усходзе (паміж 59°12’ і 68°25’ паўночнай шыраты), ад Пінега-Мязенскага міжрэчча на захадзе да водападзелу басейнаў рэк Пячоры і Абі, які праходзіць па Уральскім хрыбце на ўсходзе (паміж 45°25’ і 66°10’ усходняй даўгаты).

Лясы займаюць больш 70 % тэрыторыі, балоты — каля 15 %. 32 800 км² на Паўночным Урале пакрытыя некранутымі лясамі. Унікальная тэрыторыя — Пячора-Ілыцкі запаведнік. У 1985 годзе запаведнік быў уключаны ў спіс біясферных. Праз дзесяць гадоў, па рашэнні ЮНЕСКА, запаведнік з ахоўнай і буфернай зонамі і нацыянальны парк «Югыд У», аб’яднаныя пад агульнай назвай «Некранутыя лясы Комі», былі занесеныя ў спіс аб’ектаў Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны.

Рэкі і азёры

Асноўныя рэкі:

Карысныя выкапні

На тэрыторыі рэспублікі здабываецца вугаль, нафта, прыродны газ, золата і дыяменты.

Клімат

Зіма даволі доўгая і халодная, лета, хоць і кароткае, але цалкам цёплае.

Адміністрацыйны падзел

Рэспубліка дзеліцца на 14 раёнаў:

Найбуйнейшыя гарады Сыктыўкар, Ухта, Варкута.

Дэмаграфія

перапіс 1926 перапіс 1939 перапіс 1959 перапіс 1970 перапіс 1979 перапіс 1989 перапіс 2002
Комі 191 245 (92,2 %) 231 301 (72,5 %) 245 074 (30,4 %) 276 178 (28,6 %) 280 798 (25,3 %) 291 542 (23,3 %) 256 464 (25,2 %)
Рускія 13 731 (6,6%) 70 226 (22,0%) 389 995 (48,4%) 512 203 (53,1%) 629 523 (56,7%) 721 780 (57,7%) 607 021 (59,6%)
Украінцы 34 (0,0%) 6010 (1,9%) 80 132 (9,9%) 82 955 (8,6%) 94 154 (8,5%) 104 170 (8,3%) 62 115 (6,1%)
Беларусы 11 (0,0 %) 3323 (1,0 %) 22 339 (2,8 %) 24 706 (3,1 %) 24 763 (2,2 %) 26 730 (2,1 %) 15 212 (1,5 %)
Татары 32 (0,0 %) 709 (0,2 %) 8459 (1,0 %) 11 906 (1,5 %) 17 836 (1,6 %) 25 980 (2,1 %) 15 680 (1,5 %)
Немцы 15 (0,0 %) 2617 (0,8 %) 19 805 (2,5 %) 14 647 (1,8 %) 13 339 (1,2 %) 12 866 (1,0 %) 9246 (0,9 %)
Іншыя 2246 (1,1 %) 4810 (1,5 %) 40 395 (5,0 %) 42 207 (4,4 %) 49 948 (4,5 %) 67 779 (5,4 %) 52 936 (5,2 %)

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. (unspecified title) Праверана 7 лістапада 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Комі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара