wd wp Пошук:

Архангельская вобласць

Архангельская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на поўначы еўрапейскай часткі краіны. Утворана 23 верасня 1937 года. Цэнтр — горад Архангельск. Уключае Ненецкую аўтаномную акругу і астравы Паўночнага Ледавітага акіяна (Калгуеў, Вайгач, Новая Зямля, Зямля Франца-Іосіфа, Салавецкія астравы, востраў Вікторыя і іншыя). Найбуйнейшыя гарады: Котлас, Северадзвінск, Навадзвінск, Анега.

Геаграфія

Размешчана на поўначы Усходне-Еўрапейскай раўніны. У паўночна-заходняй частцы тэрыторыі цягнецца горны краж Ветраны Пояс (вышыня да 344 метраў), на паўночным усходзе — Ціманскі краж (вышыня да 303 метраў), Канін Камень (да 242 метраў) і хрыбет Пай-Хой (вышыня да 467 метраў). Цэнтральная частка парэзана далінамі рэк, асобныя платопадобныя ўчасткі вышынёй 150—270 метраў (Каношскае і Няндомскае ўзвышшы, Беламорска-Кулойскае плато). На ўсходзе ад Ціманскага кража — вялізная забалочаная Пячорская нізіна, большая частка якой занятая Вяліказямельскай і Малазямельскай тундрамі з шэрагам марэнных градаў вышынёй да 250—275 метраў. Паўвостраў Рускі Заварот, гарадскі пасёлак Малашуйка.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Свабода, лёгкасьць і пісталет: памяці мастачкі Людмілы Русавай https://www.svaboda.org/a/30643424.html

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архангельская вобласць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак