wd wp Пошук:

Архікафедральны сабор Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Архікафедральны сабор Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — неагатычны сабор у Маскве, найбуйнейшы каталіцкі сабор у Расіі, кафедральны сабор архідыяцэзіі Маці Божай, якую ўзначальвае арцыбіскуп мітрапаліт Паала Пецы. Трэці па ліку маскоўскі каталіцкі храм, пабудаваны да рэвалюцыі 1917 года, адзін з трох дзеючых цяпер каталіцкіх храмаў Масквы разам з касцёлам Святога Людовіка і касцёлам Святой Вольгі.

У саборы служаць імшы на рускай, польскай, нямецкай, англійскай, французскай, іспанскай мовах, латыні, а таксама трыдэнцкія імшы і імшы па армянскаму абраду. Акрамя таго, праводзяцца сустрэчы моладзі, курсы катэхізацыі, дабрачынныя канцэрты арганнай, царкоўнай, класічнай і рок-музыкі. Пры саборы працуюць бібліятэка і царкоўная лаўка, офіс рэгіянальнага аддзялення «Карытас» і дабрачынны фонд «Мастацтва дабра».

Пробашчы

Зноскі

  1. Ажаніўся, каб стаць святаром, а потым працаваў на бровары. Ксяндзу Юзафу Занеўскаму SDB — 80 гадоў
  2. Салезіянін беларускага паходжання стаў новым пробашчам катэдры ў Маскве

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Помнікі архітэктуры Масквы
Катэгорыя·Храмы Масквы
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Каталіцкія храмы Расіі