wd wp Пошук:

Дыяцэзія

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дыяцэзія (значэнні). Дыяцэзія (лац.: dioecesis ад грэч.: διοίκησις — кіраванне) — царкоўна-адміністрацыйная тэрытарыяльная адзінка ў Каталіцкай, Англіканскай і некаторых пратэстантскіх цэрквах, на чале якой стаціць біскуп ці архібіскуп.

У грэчаскай Царкве тэрмінам διοίκησις пазначаюць усю тэрыторыю, размешчаную ў юрысдыкцыі той ці іншай памеснай Царквы.

Рымска-каталіцкая царква з XIII стагоддзя заве біскупскі царкоўныя акругі дыяцэзіямі, Англіканская царква, Царква Швецыі і некаторыя іншыя хрысціянскія дэнамінацыі захавалі гэту назву пасля Рэфармацыі. У Рускай праваслаўнай царкве дыяцэзіям адпавядаюць епархіі — ад грэч.: ἐπαρχία.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Эклезіялогія
Епархіі
Іншыя значэнні: старонка не існуе