Петразаводск (руск.: Петрозаводск, карэл.: Petroskoi, фінск.: Petroskoi, вепск.: Zavod) — горад (з 1777 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Карэліі. Насельніцтва 282,0 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1703 годзе.
Петразаводск размешчаны на заходнім беразе Анежскага возера (на беразе Петразаводскай губы) і выцягнуты ўздоўж берага на 21,7 км. Буйны навуковы, культурны, адукацыйны і прамысловы цэнтр на паўночным захадзе Расіі. Адлегласць да Санкт-Пецярбурга каля 400 км. Адлегласць да Масквы каля 1100 км.
Горад Петразаводск заснаваны 25 чэрвеня 1703 года на беразе Анежскага возера.
З 1965 па 2011 гады Петразаводск устанавіў пабрацімскія і партнёрскія адносіны з 18 гарадамі свету: