wd wp Пошук:

Вялікі Ноўгарад

Не блытаць з Ніжнім Ноўгарадам.

Вялікі Ноўгарад (руск.: Великий Новгород, да 1999 года — Ноўгарад) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Наўгародскай вобласці. Насельніцтва 216 699 чалавек (1.01.2007). Размешчаны на Прыільменскай нізіне на рацэ Волхаў, за 6 км ад возера Ільмень. Вытворчасць мінеральных угнаенняў, металаперапрацоўка.

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў Наўгародскім I летапісе пад 859 годам. З канца 10 стагоддзя — значны цэнтр Кіеўскай Русі; у 1136—1478 гадах — сталіца Наўгародскай рэспублікі. Размяшчэнне на стыку шляху «з варагаў у грэкі» з Волжскім спрыяла развіццю ў ім ужо ў 10 стагоддзі рамёстваў, гандлю і культуры. Гандлёвыя сувязі Вялікага Ноўгарада распаўсюджваліся ад Фландрыі і ганзейскія гарадоў да Югорскай зямлі і ад Скандынавіі да Астрахані і Канстанцінопаля. Старажытны Вялікі Ноўгарад — цэнтр рускай культуры, цэнтр летапісання, распаўсюджвання пісьменнасці (Берасцяныя граматы).

У 1546 годзе па колькасці двароў (5159) і насельніцтву (35 тыс. чалавек) займаў сярод рускіх гарадоў 3-е месца (пасля Масквы і Пскова). З развіццём Пецярбурга Вялікі Ноўгарад паступова страчвае сваё гандлёва-эканамічнае значэнне, застаючыся адным з цэнтраў ільнаводства. З 1727 года — цэнтр Наўгародскай губерні.

Памятныя мясціны

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Спасылкі

  1. https://web.archive.org/web/20090915233951/http://www.adm.nov.ru/page.jsp?docid=1
  2. https://regnum.ru/news/2523998.html
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Гарады Наўгародскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Гарады воінскай славы
Катэгорыя·Вялікі Ноўгарад
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных