wd wp Пошук:

Цвер

Цвер (у 1931—1990 гадах — Калінін) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Цвярской вобласці. Знаходзіцца на рацэ Волга.

Гісторыя

Горад Цвер узнік у ХII ст. і спачатку належаў Ноўгараду, а затым перайшоў пад уладу Уладзіміра-Суздальскага княства. Яго росквіт прыпадае на ХIIІ-XV ст., калі ён быў цэнтрам Вялікага княства Цвярскога. З 1485 у складзе Маскоўскай дзяржавы.

Геаграфія

Цвер знаходзіцца на заходняй ускраіне Верхневолжскай нізіны, на яе заходняй ускраіне і на поўначы ад Цвярской марэннай грады. Горад размешчаны на скрыжаванні чыгуначнай і аўтамабільнай магістраляў, якія злучаюць Маскву і Санкт-Пецярбург, з Волгай у яе верхнім цячэнні, знаходзіцца за 168 км на паўночны захад ад Масквы і за 484 км на паўднёвы ўсход ад Санкт-Пецярбурга. Горад размешчаны на вышыні ад 124 м. (зрэз Волгі) да 174 м над узроўнем мора (самы высокі пункт горада на паўднёва-ўсходняй ускраіне, недалёка ад перасячэння галоўнага ходу Кастрычніцкай чыгункі з Цвярской акруговай дарогай).

Вядомыя асобы

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Гарады воінскай славы
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Гарады Цвярской вобласці
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Цвер