wd wp Пошук:

Кандалакша

Чыгуначны вакзал станцыі Кандалакша

Кандала́кша (руск.: Кандалакша) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Кандалакшскага раёна Мурманскай вобласці. Насельніцтва 39,2 тыс. чалавек (2005). Чыгуначная станцыя.

Горад размешчаны на ўзбярэжжы Кандалакшскага заліва Белага мора, у вусці ракі Ніва, за 200 км на поўдзень ад Мурманска, акружаны тэрыторыяй Зашэйкаўскага лясніцтва. Бліжэйшыя населеныя пункты: Белае мора (10 км), Лувеньга (14 км) і Ніўскі (16 км). У склад горада ўваходзяць аддаленыя раёны Ніва-3, Лупчэ-Савіна і Лесазавод № 6. У ваколіцах Кандалакшы — Кандалакшскі запаведнік (месца аховы гнездавых калоній марскіх птушак астравоў Белага і Баранцавага мора).

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 кастрычніка 1984 за мужнасць і стойкасць, праяўленыя працоўнымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, поспехі і дасягненні ў гаспадарчым і культурным будаўніцтве горад узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны I ступені[1].

Зноскі

  1. Великая Отечественная война, 1941—1945; Словарь-справочник / Н. Г. Андроников, А. С. Галицан, М. М. Кирьянов и др. Под общ. ред. М. М. Кирьянова — М.: Политиздат, 1985. — С. 200. — 527 с. — 200 000 экз.(руск.)
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Мурманскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)