wd wp Пошук:

Новасібірск

Новасібірск (руск.: Новосибирск) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Новасібірскай вобласці, цэнтр Сібірскай федэральнай акругі. Стаіць на рацэ Об. Заснаваны ў 1893 годзе. Горад з 1903 года. З 1895 па 1925 называўся Нова-Нікалаеўск (пры савецкай уладзе пісалася Нованікалаеўск). У 1925-30 гадах — цэнтр Сібірскага краю.

Новасібірск — буйнейшы прамысловы, транспартны, навуковы і культурны цэнтр Сібіры, знаходзіцца ў 3303 км ад Масквы. Размешчаны на Прыобскім плато, якое прымыкае да даліны ракі Об, ля вадасховішча, якое было ўтворана плацінай Новасібірскай ГЭС.

Новасібірск — трэці горад у Расіі па колькасці насельніцтва (1 397 тыс. чал.) пасля Масквы і Санкт-Пецярбурга.

Клімат кантынентальны. Сярэднегадавая тэмпература паветра +0,2oC. Чыгуначная станцыя на Транссібірскай магістралі. У горадзе значная колькасць ВНУ і каля паўсотні навукова-даследчых інстытутаў (у асноўным яны сканцэнтрыраваны ў Акадэмгарадку — частцы Савецкага раёна Новасібірска, якая размешчана на адлегласці каля 20 км ад асноўнага гарадскога контуру).

Транспарт

Чыгуначны вакзал Новасібірск-Галоўны

З Новасібірска пачынаецца магістральная федэральная аўтамабільная дарога М52 «Чуйскі тракт». У горадзе працуюць Новасібірскі метрапалітэн і Новасібірскі трамвай.

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Новасібірска

Зноскі

  1. (unspecified title) — 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Гарады Новасібірскай вобласці
Новасібірск
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Гарады-мільянеры Расіі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу