wd wp Пошук:

Дыякан

Выгляд праваслаўнага дыякана ва ўборы
Выгляд рыма-каталіцкага дыякана ва ўборы

Дыякан (грэч.: διάκονος “служыцель”) — ніжэйшы духоўны чын у праваслаўнай і каталіцкай цэрквах. Дапамагае епіскапам і святарам у час богаслужэнняў і здзяйснення царкоўных таінстваў, але сам іх не здзяйсняе.

Дыяканы ўпершыню згадваюцца ў Бібліі ў пасланнях апостала Паўла. У тэалагічнай навуцы (дагматыка) першая ступень святога Таінства Свяшчэнства пасвячэння з трох магчымых (дыякан, прэсвітэр, епіскап) у іерархіі Царквы (Касцёла). У яго абавязкі ўваходзіць быць у саслужэнні біскупам і прэсвітэрам пры наданні імі святых Таінстваў, набажэнствах. Самастойна дыякан служыць не можа, падпарадкоўваецца непасрэдна настаяцелю храма, выконвае ўсе яго кананічныя распараджэнні. У перыяд фарміравання царкоўнай іерархіі ў IIIII ст. н. э. у іх функцыі ўваходзіць нагляд за парадкам у рэлігійнай суполцы. Дыяканы прыслужваюць іншым з духавенства ў алтары, чытаюць Евангелле на богаслужэнні або прамаўляюць пропаведзь з дазволу прэсвітэра або епіскапа. Таксама, калі ў хрысціянскай суполцы больш за 700 вернікаў з блаславення старэйшага клірыка (прэсвітэра або епіскапа) у крайняй неабходнасці (з апраўданых прычын у кананічным парадку) — могуць адслужыць Паніхіду, Пахаванне, Акафіст, Малебен, Вячэрню, Утрэню. А таксама — выкладаць у Нядзельнай школе.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Лютэранская іерархія
Духавенства
Рэлігійныя тытулы
Дыяканы