wd wp Пошук:

Мінска-Магілёўская мітраполія

Гэты артыкул — пра царкоўную правінцыю Рымска-Каталіцкай Царквы ў Беларусі. Пра аднайменную архідыяцэзію, якая з’яўляецца цэнтрам гэтай царкоўнай правінцыі гл. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія.

Мі́нска-Магілё́ўская мітрапо́лія (лац.: Provincia ecclesiastica Minscensis Latinorum-Mohiloviensis Latinorum) — царкоўная правінцыя (мітраполія) Рымска-Каталіцкай Царквы, межы якой геаграфічна супадаюць з межамі Рэспублікі Беларусь. Складаецца з чатырох дыяцэзій: Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і яе трох суфраганных дыяцэзій: Віцебскай, Гродзенскай і Пінскай. Дыяцэзіяльны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адначасова з’яўляецца Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім.

Гісторыя

Утворана Папам Янам Паўлам II 13 красавіка 1991 года: цэнтрам мітраполіі з’яўлялася Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, якая мела дзве суфраганныя дыяцэзіі: Гродзенскую і Пінскую. Прычым новая Гродзенская дыяцэзія (у яе склад увайшлі часткі тэрыторый Віленскай архідыяцэзіі, Пінскай дыяцэзіі і Ломжынскай дыяцэзіі) была створана ў той жа дзень — 13 красавіка 1991 года, а яе межы цалкам супадалі з геаграфічнымі межамі Гродзенскай вобласці. Тады жа Мінская дыяцэзія (заснаваная 9 жніўня 1798 года) і Магілёўская архідыяцэзія (заснаваная 15 красавіка 1783 года) былі аб’яднаныя ў Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію, прычым яе межы цалкам супадалі з геаграфічнымі межамі Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей. У перыяд паміж 13 красавіка 1991 года і 5 чэрвеня 1991 года Мінска-Магілёўская мітраполія ахоплівала не толькі тэрыторыі Беларусі, але і частку ўсходніх рэгіёнаў Польшчы. Канец гэтаму паклала рэформа, якая адбылася 5 чэрвеня 1991 года: па загадзе Яна Паўла II частка зямель Пінскай дыяцэзіі была вылучана ў асобную, новую, Драгічынскую дыяцэзію — гэта адбылося такім чынам, каб у выніку тэрыторыія Пінскай дыяцэзіі цалкам супадала з геаграфічнымі межамі Брэсцкай і Гомельскай абласцей Рэспублікі Беларусь, якая стала на шлях да незалежнасці. Такім чынам тэрыторыя Мінска-Магілёўскай мітраполіі стала цалкам геаграфічна супадаць з тэрыторыяй Рэспублікі Беларусь.

У далейшым адбылося павелічэнне колькасці дыяцэзій у складзе Мінска-Магілёўскай мітраполіі з трох да чатырох. Гэта адбылося 13 кастрычніка 1999 года па загадзе Папы Яна Паўла II (у адказ на просьбу кардынала Казіміра Свёнтка, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага ў той час): са складу Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі была вылучана асобная Віцебская дыяцэзія, межы якой геаграфічна цалкам супадалі з межамі Віцебскай вобласці Беларусі. Новаўтвораная Віцебская дыяцэзія стала суфраганнай для Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўвайшла такім чынам у склад Мінска-Магілёўскай мітраполіі.

Адміністрацыйны падзел

У склад Мінска-Магілёўскай мітраполіі ўваходзяць чатыры дыяцэзіі:

Мітрапаліты

Навучальныя ўстановы

Гл. таксама

Зноскі

  1. У перыяд паміж 13 красавіка 1991 года і 5 чэрвеня 1991 года Мінска-Магілёўская мітраполія ахоплівала не толькі тэрыторыі Беларусі, але і частку ўсходніх рэгіёнаў Польшчы.
  2. Навучальныя ўстановы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мінска-Магілёўская мітраполія
Катэгорыя·1991 год у Беларусі