wd wp Пошук:

Верхнядзвінск

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дрыса (значэнні). Верхнядзві́нск[2] (трансліт.: Vierchniadzvinsk, руск.: Верхнедвинск; да 25 снежня 1962 года — Дры́са) — горад на паўночным захадзе Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Верхнядзвінскага раёна, на р. Дрыса пры ўпадзенні яе ў Заходнюю Дзвіну. Чыгуначная станцыя на лініі ПолацкДаўгаўпілс (Латвія), на аўтамабільнай дарозе Полацк—Даўгаўпілс. Адлегласць ад Мінска — 255 км, ад Віцебска — 165 км. Насельніцтва — 7 320 чал. (2017)[3].

Этымалогія

Месца ўпадзення Дрысы ў Заходнюю Дзвіну

Сваю гістарычную назву «Дрыса» горад атрымаў ад ракі Дрыса, якая, у сваю чаргу, запазычыла назву ад возера Дрысы ў Расонскім раёне. Слова «Дрыса» складаецца з дзвюх асноў: ДР(Ы) + СЫ. Першая аснова вядома ў басейне Заходняй Дзвіны ў назвах азёр Дрывяты, Дрысвяты, Невядро, Нешчарда. ДР(Ы) мае старажытнае фіна-угорскае паходжанне і абазначае «возера». Блізкае значэнне «вада» маюць падобныя асновы старажытна­еўрапейскага паходжання.

Другая аснова СЫ паходзіць ад вядомага паўночнаеўрапейскага тэрміна ТО/ТЫ ў значэнні «возера». Такім чынам, назва ракі «Дрыса» перакладаецца як «возера» або «азёрная вада». Назва горада «Дрыса» абазначае «паселішча на рацэ, якая выцякае з возера».

Гісторыя

Паводле археалагічных даследаванняў, горад узнік значна раней як умацаванне Полацкага княства. Тут быў пабудаваны Дрысенскі замак. Упершыню згадваецца ў «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М. Стрыйкоўскага пад 1386 г., калі замак быў спалены полацкім князем Андрэем Альгердавічам, які выступаў супраць Крэўскай уніі. Аднак на думку сучасных даследчыкаў гэтая інфармацыя не выклікае даверу[4][5].

Панарама Дрысы, 1878

Першыя надзейныя звесткі пра Дрысу змяшчаюцца ў нататках С. Герберштэйна і датуюцца 1517 г.[4]. Яшчэ раней пад 1503 г. у пагадненні паміж вялікім князем Аляксандрам і маскоўскім гаспадаром Іванам III упамінаецца воласць Дрыса, падпарадкаваная Полацку. У 1546 г. упершыню дакументальна ўпамінаецца Дрысенскі замак, узвядзенне якога было моцным штуршком да развіцця паселішча не толькі як фартыфікацыі, але і як важнага эканамічнага цэнтра Полацкага ваяводства. Замак знаходзіўся ў беспасярэднім кіраванні ваяводы полацкага Давойны, які прызначаў сюды сваіх намеснікаў.

У 1-й пал. XVI ст. Дрыса была гандлёвым цэнтрам на Дзвіне, уладаннем вялікіх князёў. Мясцовае насельніцтва займалася пераважна купляй-продажам лесу. У 1547 г. тут заснавалі лясную камору, праз якую ішоў гандаль з усходнімі суседзямі. У часы Лівонскую вайну 1558—1583 гадоў Жыгімонтам Аўгустам тут у 1563 г. адноўлены замак, у гэтым жа годзе мястэчка захоплена і разбурана маскоўскія захопнікі, станам на 1586 г. ад яго засталося толькі 5 будынкаў[6]. Вызвалены С. Баторыем у 1583 г. У 1641 г. соймавая канстытуцыя скасавала ў месце спагнанне прыватных мытных збораў.

У Расійскай Імперыі

План горада, 1839

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Дрыса апынулася ў складзе Расійскай імперыі, спярша ў Пскоўскай, з 1776 у Беларускай, а з 1802 — у Віцебскай губерні. У 1776 годзе стала цэнтрам Дрысенскага павета, а ў 1777 годзе атрымала статус горада (дагэтуль не знойдзена звестак, что Дрыса мела Магдэбургскае права). У 1778 г. адбылося зацверджанне рэгулярнага плана Дрысы. 27 верасня 1781 г. паселішча атрымала герб: «у залатым полі Пагоня з чырвоным шчытом, на якім срэбны падвойны крыж»[7]. Наяўнасць у горада герба сведчыла пра атрыманне права на самакіраванне.

А. Апсіт. «Ваенны савет у Дрысе»

У вайну 1812 года каля горада, у лукавіне Заходняй Дзвіны знаходзіліся ўмацаваныя пазіцыі расійскіх войскаўна чале з М. Барклаем дэ ТоліДрысенскі лагер»).

У 1863—1864 гг. у Дрысе працавала прыходскае вучылішча. У час нацыянальна-вызваленчага паўстання 18631864 гадоў у ваколіцах Дрысы адбыліся актыўныя ваенныя дзеянні. На 1864 г. у горадзе было 28 кварталаў, 2 плошчы; дзейнічалі 4 дробныя прадпрыемствы з 28 працаўнікамі. У 1866 г. непадалёку ад Дрысы прайшла чыгунка Полацк — Дзвінск. Аднайменная чыгуначная станцыя стала адным з галоўных пунктаў вывазу лёну за мяжу. Вялікія страты Дрысе наносілі паводкі: як сведчыць «Памятная кніжка Віцебскай губерні на 1864», у 1865 г. вялікая паводка затапіла ўсё горада, апрача 7 будынкаў. Чарговая буйная паводка адбылася ў 1878 г.. На 1905 г. існавалі 525 драўляных і 25 мураваных будынкаў, 14 саматужных прадпрыемстваў, гарадская і прыходская вучылішча, ніжэйшая рамесная школа, бальніца, аптэка.

У 1908 г. у горадзе была адчынена Дрысенская ніжэйшая рамесная школа, якой загадваў І. А. Чыхар. Школа размяшчалася на вул. Новамаскоўскай (цяпер — Савецкая). Па звестках на 1910 г., у школе навучалася 50 вучняў, яна мела два аддзяленні: слясарна-кавальскае і сталярнае.

Найноўшы час

У гады Грамадзянскай вайны ў Расіі маёмасць Дрысенскай ніжэйшай рамеснай школы была эвакуіравана ў горад Ялец, потым зноў вернута ў Дрысу.

25 сакавіка 1918 г. згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дрыса абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 г. згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала горад разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У 1924 г. Дрысу вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам раёна (з 1944 г. — у Полацкай, з 1954 г. — у Віцебскай вобласці). У 1925 г. статус паселішча панізілі да мястэчка, аднак 27 верасня 1938 г. Дрыса зноў атрымала статус горада. У лістападзе 1931 г. у горадзе была заснавана дрысенская раённая газета — «Звязда на рубяжы». У сувязі з пераносам паўночна-заходняй мяжы СССР, у 1940 г. газета атрымала новую назву — «Патриот Родины» (выходзіла па серадах, пятніцах і нядзелях), якая ў паваенны час змяніла назву на «Дзвінская праўда». За савецкім часам Дрысенская ніжэйшая рамесная школа была ператворана ў адзіную працоўную школу 1-ай і 2-ой ступеняў.

З 3 ліпеня 1941 г. мясцовасць знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Горад быў вызвалены Чырвонай арміяй ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 12 ліпеня 1944 г. У верасні 1944 г. Дрыса была ўключана ў Полацкую вобласць, а ў студзені 1954 г. — у Віцебскую вобласць.

Паступова быў адноўлены жыллёвы фонд, пабудаваны новыя прадпрыемствы. У 1970 г. быў распрацаваны генеральны план забудовы горада, паводле якога будаўніцтва вялося ўздоўж рэк Заходняя Дзвіна і Дрыса ў гістарычнай частцы горада. У паўднёвай частцы быў збудаваны мікрараён з 5-павярховымі дамамі. Паводле генеральнага плана 1981 г. пры ўездзе ў горад з паўночнага ўсходу за ракой Дрысай узнік яшчэ адзін новы мікрараён Гейжанава са шматпавярховай забудовай. На канец 1990-х гг. — першае дзесяцігоддзе 2000-х прыйшоўся перыяд катэджнага будаўніцтва на ўскрайку горада па беразе р. Дрыса.

25 снежня 1962 г. савецкія ўлады змянілі гістарычную назву горада на Верхнядзвінск. 26 ліпеня 2002 г. адбылося зацвярджэнне гістарычнага герба Верхнядзвінска (Дрысы) з Пагоняй, а 28 лютага 2011 г. — новага гарадскога сцяга[8].

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы лёгкай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. Цэнтр традыцыйнага мастацкага ткацтва.

Культура

Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэка, краязнаўчы музей, дом рамёстваў, школа мастацтваў.

Адукацыя

У Дрысе працуюць гімназія, агульнаадукацыйная школа, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, школа мастацтваў.

Славутасці

Свята-Мікалаеўская царква
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Будынак пач. ХХ ст. вул. Савецкая, 43

Страчаная спадчына

Цікавыя факты

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. 1 2 Варонін В. Дрыса // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 605. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  5. Материалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Виленской губернии / Изд. А. Сапунова и кн. В. Друцкого-Любецкого. — Витебск: Губернская типо-литография, 1896. — [2], 264, 144 с., 33 л. ил., карт.: ил. — С. 115.
  6. 1 2 Зайцава В., Цярохін С. Верхнядзвінск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 249.
  7. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 159.
  8. Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28.02.2011 г. № 86(руск.)
  9. Гісторыя Дрысы: Дарэвалюцыйны перыяд, Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць
  10. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 179.
  11. Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  12. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. С. 110.
  13. Перепись населения — 2009. Витебская область(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  14. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Верхнядзвінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Гарады на Заходняй Дзвіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна