wd wp Пошук:

Стэфан Баторый

Стэ́фан Бато́рый (венг.: Báthory István, рум.: Ştefan Báthory; 27 верасня 1533, Жыладзішомльё, Трансільванія (цяпер Шымлеў-Сілва́ніей, Румынія) — 12 снежня 1586), кароль польскі, вялікі князь літоўскі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў г. Сіладзьшом’ё ў (цяпер Шымлеў-Сілванэй у Румыніі). Паходзіў з венгерскага роду Баторыяў, з лініі Шом’ё (z Somlyó). Трэці, апошні сын Іштвана Баторы і Каталіны Тэлегдзі. З 15 гадоў на вайсковай службе ў караля Чэхіі і Венгрыі Фердынанда Габсбурга. Разам з ім быў у Італіі, вучыўся ў Падуанскім універсітэце. Пасля вучобы вярнуўся на радзіму, дзе ўжо разгарнулася барацьба часткі венгерскіх магнатаў на чале з прэтэндэнтам на каралеўскі трон Венгрыі Янам Жыгімонтам Запольяі супраць германскага імператара, які адначасова быў і каралём Венгрыі. С. Баторый падтрымаў Запольяі, удзельнічаў у бітвах, набыў вопыт адміністратара, дыпламата і ваеннага камандзіра. Быў накіраваны на чале пасольства ў Вену на мірныя перагаворы з імператарам Максіміліянам II, але падчас перамоў па загаду імператара быў арыштаваны і інтэрніраваны ў Вене на працягу двух гадоў.

Пасля смерці Яна Жыгімонта Запольяі 25 мая 1571 быў абраны князем Трансільваніі, нягледзячы на супрацьдзеянне імператарскага двара. Калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Генрых Валуа ўцёк у Францыю, Стэфан Баторый выставіў сваю кандыдатуру на сталец Рэчы Паспалітай і быў абраны (снежань 1575). Пры абранні на трон ажаніўся з Ганнай Ягелонкай — дачкой Жыгімонта I Старога. Каранаваны 1 мая 1576, каранаваны на вялікага князя літоўскага ў чэрвені 1576.

Карціна Яна Матэйкі «Стэфан Баторый пад Псковам», 1872.

Зрабіў значны ўклад ва ўмацаванне Рэчы Паспалітай, спрыяў падняццю яе аўтарытэту ў Еўропе. Умацаваў армію, дзеля чаго стварыў пешае войска для аблог і штурмаў крэпасцей, якое набіралася з замежных жаўнераў-наёмнікаў. Прывёў Лівонскую вайну да задавальняльнага для Рэчы Паспалітай выніку.

Пры Баторыі кожны трэці сойм праходзіў у Гродне. У ВКЛ замест гаспадарскага суда як вышэйшай судовай інстанцыі былі зацверджаныя шляхецкія выбарныя трыбуналы.

Сваю рэзідэнцыю Стэфан Баторый трымаў у Гродне, у Старым замку. Жыхарам Гродна ён даў пэўныя ільготы. Падтрымліваў сяброўскія адносіны з Каспарам Бекешам.

Памёр у Гродне. З-за таго, што прычына яго смерці выклікала спрэчку паміж прыдворнымі медыкамі, было праведзенае першае на тэрыторыі Усходняй Еўропы анатамаванне трупа гродзенскім цырульнікам Янам Зігуліцам (14 снежня 1586).

Ушанаванне памяці

Адна з цэнтральных вуліц Гродна носіць імя Стэфана Баторыя.

Легенды і паданні

Некаторыя легенды, якія распаўсюдзіліся на тэрыторыі Беларусі, сцвярджаюць аб тым, што Стэфан Баторый даваў найменні беларускім паселішчам. У тым ліку, напрыклад, вёскам Саланое і Мільча, якія знаходзяцца ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці[7].

Гл. таксама

Спасылкі

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118753495 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Stephen Báthory // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Stephen Bathory // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Stefan (Batory, Báthory István) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118753495 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. «Вёска Мільча, якую назваў кароль Баторы» Архівавана 13 лістапада 2013. («Рэгіянальная газета»)
Папярэднік:
Генрых III Валуа
кароль Польшчы
15761586
Пераемнік:
Жыгімонт Ваза
Папярэднік:
Генрых III Валуа
вялікі князь літоўскі
15761586
Пераемнік:
Жыгімонт Ваза
Тэмы гэтай старонкі (16):
Нарадзіліся 27 верасня
Нарадзіліся ў 1533 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў 1586 годзе
Памерлі 12 снежня
Пахаваныя ў Кракаве
Каралі польскія
Нарадзіліся ў жудзецы Сэлаж
Род Батары
Памерлі ў Гродне
Батары
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў каралеўстве Венгрыі
Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
Вялікія князі літоўскія