wd wp Пошук:

Даўгаўпілс

Да́ўгаўпілс (лат.: Daugavpils), раней Дзвінск, Дынабург — горад у Латвіі, на рацэ Даўгава (Заходняя Дзвіна), каля мяжы з Літвой (25 км) і Беларуссю (33 км); другі паводле люднасці горад Латвіі (пасля сталіцы — Рыгі).

Гісторыя

Заснаваны крыжакамі ў 1275 годзе як замак на землях, захопленых імі раней у Полацкага княства.

Падчас Лівонскай вайны горад увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага. Быў цэнтрам Дынабургскай акругі Інфлянцкага княства. Пасля Лівонскай вайны, згодна з «Інфлянцкай канстытуцыяй», якую падпісаў Стэфан Баторый, акруга ўвайшла ў Цэсіскі прэзідыят, які ў 1598 годзе быў перайменаваны ў Вендэнскае ваяводства. У 1582 годзе Дынабург атрымаў Магдэбургскае права.

Паводле Альтмаркскага перамір’я 1629 года Дынабург застаўся ў складзе Рэчы Паспалітай, стаў цэнтрам староства, а пазней стаў галоўным горадам Інфлянцкага ваяводства.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад з’яўляўся цэнтрам павета ў складзе Віцебскай губерні.

З 21 па 28 красавіка 1919 г. горад з’яўляўся месцам знаходжання ўрада ЛітБел ССР і, фактычна, яе часовай сталіцай.

Па выніках мірнага дагавора паміж Латвіяй і Савецкай Расіяй ад 11 жніўня 1920 г. горад канчаткова адыходзіў Латвіі, у тым жа годзе ён быў перайменаваны на Даўгаўпілс (латыш. «Замак на Даўгаве»).

Насельніцтва

Дынаміка колькасці насельніцтва горада

Горад знаходзіцца на ўсходзе Латвіі ў гістарычнай вобласці Латгаліі. Насельніцтва шматнацыянальнае: рускія (больш за 50 %), латышы, палякі, беларусы і інш. Рэгіён вакол Дзвінску мае найменшую ў Латвіі долю этнічнага латышскага насельніцтва. Рускамоўныя (у асноўным беларусы і рускія) складаюць да 70—80 % насельніцтва края.

Эканоміка

ПА «Хімвалакно»; заводы: «Электраінструмент», прывадных ланцугоў і інш.; лёгкая, харчовая прамысловасць, мэблевы камбінат; вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

Адукацыя і навука

Даўгаўпілс з’яўляецца буйнейшым цэнтрам навукі і адукацыі Латгаліі і важным у маштабах усёй Латвіі. У горадзе дзейнічае 13 сярэдніх агульнаадукацыйных навучальных устаноў, 6 асноўных школ, 3 спецыяльныя навучальныя ўстановы, 29 дашкольных навучальных устаноў, 7 прафесійных вучэльняў, 5 пазашкольных устаноў.

У горадзе дзейнічае дзевяць вышэйшых навучальных устаноў:

У 1948—1993 гг. дзейнічала Даўгаўпілскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае інжынернае вучылішча.

Славутасці

Галерэя

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

У горадзе пахаваныя беларускія педагог і грамадскі дзеяч Аляксей Барткевіч (1906—1991), грамадскі дзеяч і рэжысёр Язэп Камаржынскі (1899—1965).

Места на старых фатаздымках

Гл. таксама

Зноскі

  1. Дзьвінск Архівавана 10 кастрычніка 2008. // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  2. Dyneburg // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 254
  3. Двинск // Даўгаўпілс // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  4. Экскурс у гісторыю горада Дзвінска Архівавана 19 верасня 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Пераназваныя населеныя пункты
Гарады на Заходняй Дзвіне
Гарады Латвіі
Даўгаўпілс
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вікіпедыя:Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Гарады рэспубліканскага значэння Латвіі