wd wp Пошук:

Асвея

Асве́я[2] — гарадскі пасёлак у Верхнядзвінскім раёнё Віцебскай вобласці, на паўднёвым беразе Асвейскага возера. Цэнтр Асвейскага сельсавета. За 40 км ад Верхнядзвінска, 37 км ад чыгуначнай станцыі Верхнядзвінск на лініі ПолацкДаўгаўпілс. Насельніцтва 987 чал. (2022).

Гісторыя

Асвея на малюнку Н. Орды

Паводле археалагічных звестак славянскае пасяленне на месцы Асвеі вядома не пазней за X стагоддзе[3]. Вядомая ў ВКЛ з 1503 г. З 1695 г. — горад Полацкага ваяводства. Належала полацкаму ваяводзе С. Глябовічу, магнатам Кішкам, Сапегам. З 1772 г. — у складзе Расійскай імперыі. У 1897 г. — мястэчка, цэнтр воласці Дрысенскага павета. У 1924—1959 гг. з’яўлялася цэнтрам раёна, з 1938 г. — гарадскі пасёлак. З 1959 г. Асвея ўваходзіць у склад Верхнядзвінскага раёна. У 2007 годзе пасёлак атрымаў статус аграгарадка.

Насельніцтва

ГодКолькасць
2006 1 400
2009 1 325 [4]
2016 1 206 [5]
ГодКолькасць
2017 1 211 [6]
2019 1 041
2019 1 176 [7]
ГодКолькасць
2020 1 000 [8]
2021 1 008 [9]
2022 987 [1]

Эканоміка

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лёгкай, харчовай, паліўнай прамысловасці. Зона адпачынку рэспубліканскага значэння Асвея.

Выдатныя мясціны

Гісторыка-культурныя каштоўнасці

НазваДатаваннеМесцазнаходжаннеКатэгорыя
Былы манастырскі шпіталь (Шпіталь Сясцёр Міласэрнасці)1759-2
Парк2-ая пал. XIX стагоддзя-3
Брацкая магіла1941-1944 гг.у парку3

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. https://libr.msu.by/handle/123456789/2303
  4. Перепись населения — 2009. Витебская область
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпуНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2016.
  6. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
  7. http://www.belstat.gov.by/upload/iblock/5e8/5e847c9ec699ed5ae7a852198e283b58.pdf
  8. Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
  9. Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асвейскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асвея
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных