wd wp Пошук:

Міхаіл Багданавіч Барклай дэ Толі

Міхаіл Багданавіч Барклай дэ Толі (ням.: Michael Andreas Barclay de Tolly, 24 снежня 1761, маёнтак Помуш, цяпер у Пакруойскім раёне Літвы — 25 мая 1818) — расійскі палкаводзец і дзяржаўны дзеяч, генерал-фельдмаршал (1814).

Біяграфія

Выхадзец з шатландскага роду, які ў 17 стагоддзі перасяліўся ў Прыбалтыку.

Удзельнік руска-турэцкай (1787—1791) і руска-шведскай (1788—1990) войнаў, т.зв. Польскай кампаніі (1792—1794) — задушэння паўстання Т.Касцюшкі (штурм Вільні, знішчэнне атрада С.Грабоўскага каля Гродна).

Камандзір дывізіі, корпуса ў руска-пруска-французскую (1806—1807) і руска-шведскую (1808—1809) войны. З мая 1809 года галоўнакамандуючы фінляндскай арміяй і генерал-губернатар Фінляндыі. З 1810 года член Дзяржаўнага савета. У студзені 1810-верасні 1812 ваенны міністр, адначасова камандаваў 1-й Заходняй арміяй, сфарміраванай у Літве і Заходняй Беларусі (сакавік-верасень 1812). У час вайны 1812 года да 17 жніўня фактычна кіраваў баявымі дзеяннямі расійскіх войскаў, у Барадзінскай бітве 1812 года камандаваў правым флангам і цэнтрам баявога парадку. У замежных паходах рускай арміі 1813—1814 гадах галоўнакамандуючы руска-прускай арміяй. З 1815 года галоўнакамандуючы 1-й расійскай арміяй. У 1817 годзе суправаджаў цара Аляксандра І у яго падарожжы па Беларусі; выступаў супраць ваенных пасяленняў.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (34):
Нарадзіліся 24 снежня
Нарадзіліся ў 1761 годзе
Памерлі ў 1818 годзе
Кавалеры ордэна Чырвонага арла
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Кавалеры ордэна Лазні
Асобы
Памерлі 26 мая
Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Нарадзіліся 27 снежня
Кавалеры ордэна Святога Георгія III класа
Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 1 ступені
Нарадзіліся ў Пакруойіскім раёне
Узнагароджаныя Залатой зброяй «За адвагу»
Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Пахаваныя ў Эстоніі
Кавалеры Вялікага крыжа ваеннага ордэна Вільгельма
Памерлі 25 мая
Кавалеры ордэна Святога Георгія I класа
Памерлі ва Усходняй Прусіі
Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Кавалеры ордэна Марыі Тэрэзіі
Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі
Ваенная галерэя
Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
Кавалеры ордэна Святога Георгія II класа
Рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазні
Ваенныя міністры Расійскай імперыі
Кавалеры ордэна Мяча
Кавалеры ордэна Чорнага арла
Узнагароджаныя Ваенным ордэнам Святога Генрыха