wd wp Пошук:

Дрысенскі павет

Дры́сенскі паве́т — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай і Віцебскай губерняў, якая існавала ў 1772—1923 гадах. Цэнтр — горад Дрыса.

Гісторыя

Утвораны 24 жніўня (4 верасня) 1776 г. у складзе Полацкай губерні Расійскай імперыі пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. 12 (23) снежня 1796 г. скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў склад Беларускай губерні. 27 лютага (11 сакавіка) 1802 г. павет быў адноўлены ў складзе Віцебскай губерні. Плошча павета складала 2568,9 кв. вёрст.

У студзені 1919 г. Клясціцкая воласць перададзена ў Полацкі павет. Паводле мірнага дагавора Расіі з Латвіяй ад 11 жніўня 1920 г. Прыдруйская і Пустынская воласці ўвайшлі ў склад Латвіі. 15 лютага 1923 г. Дрысенскі павет быў скасаваны, яго тэрыторыя была далучана да Полацкага павету.

Насельніцтва

Па дадзеных перапісу 1897 года, ў павеце пражывала каля 97 тыс. чал.[1] У тым ліку беларусаў - 86,2%, яўрэяў - 9,1%, палякаў - 2,4%, рускіх - 1,6%. У працэнтных адносінах па долі беларусаў сярод іншых народаў Дрысенскі павет перавышаў усе іншыя паветы Віцебскай губерні[2].

У павятовым горадзе Дрысе пражывала 4238 чал.

Адміністрацыйны падзел

У 1906 годзе ў склад павета ўваходзіла 17 воласцей:

Воласць Валасны цэнтр
Асвейская м. Асвея
Дзернавіцкая м. Дзёрнавічы
Замашанская маёнтак Савейкі
Зябкаўская в. Зябкі
Ігналінская в. Царкоўна
Каменская засценак/фальварак Перасыпы (?)
Каханавіцкая маёнтак Каханавічы
Клясціцкая слабада Клясціцы
Прыдруйская в. Белае
Пустынская пагост Пустынь
Сар’янская пагост Дзегцярова Ніжняе
Стрыжанская в. Семянова
Сушкоўская в. Сушкі
Tаболкаўская в. Жоўніна
Філіпаўская в. Прудзінкі
Юстыянаўская в. Цясты
Юхавіцкая м. Юхавічы

Мястэчкі Дрысенскага павета:

Павет меў 811 паселішчаў сельскага тыпу, 24 царквы, 11 касцёлаў, некалькі сінагог і яўрэйскіх школ, у 1886 г. — 9, у 1897 г. — 59 школ усіх тыпаў.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Спасылкі

Літаратура

Зноскі

  1. Дадзеныя агульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі на “Демоскоп Weekly”
  2. Этнокультурные процессы Белорусского Подвинья (Витебщины) в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.]; науч. ред. А. Викт. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т этнографии и фольклора имени Кондрата Крапивы. — Минск : Беларуская навука, 2017. С.205
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Паветы Полацкай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Дрысенскі павет
Катэгорыя·Гісторыя Верхнядзвінска
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Паветы Віцебскай губерні