wd wp Пошук:

Гейжанава

Гейжанава — мясцовасць у паўночна-ўсходняй частцы Верхнядзвінска, другі па колькасці жыхароў жылы масіў горада са шматкватэрнай забудовай.

Гісторыя

Першапачаткова такую назву мела сяло, якое ўзнікла ў XVIII стагоддзі на правым беразе ракі Дрыса насупраць горада Дрыса. У 1904 годзе сяло належала прычту дрысенскага сабора Святога Мікалая. У пачатку ХХ стагоддзя сяло налічвала 17 двароў і амаль 100 жыхароў. Пасля Другой сусветнай вайны сяло было ўключана ў склад горада.

У 1981 годзе быў прыняты новы генеральны план горада Верхнядзвінска, у адпаведнасці з якім гэты раён стаў актыўна забудоўвацца шматкватэрнай панэльнай і цаглянай забудовай у 3-5 паверхаў па сучаснай вул. Першамайскай.

Лакалізацыя

З захаду натуральнай мяжой мясцовасці з’яўляецца рака Дрыса, праз якую пракладзены пешаходны мост, які спалучае раён з цэнтрам горада (для праезда ў цэнтр горада аўтатранспартам трэба ехаць праз Яніна); з усходу - аўтадарога Р-20 Наваполацк - граніца Латвіі (Грыгораўшчына); з поўдня і поўначы - вёскі Мыкава і Яніна адпаведна.

Асноўныя вуліцы мясцовасці - Першамайская і Маскоўскага, другарадныя - Грыгаровіча, Себежская, Кірпічная і інш.

Прадпрыемствы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Верхнядзвінск
Катэгорыя·Мікрараёны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Мікрараёны без геаграфічных каардынат