wd wp Пошук:

Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей

Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей — беларускі гісторыка-краязнаўчы музей ў горадзе Верхнядзвінску, адчынены для наведвання шырокай грамадскасцю 1 верасня 2015 года. Экспазіцыя музея комплексна адлюстроўвае гісторыю і культуру Верхнядзвінскага раёна за апошнія дзесяць вякоў.

Гісторыя

Музей месціцца ў самым цэнтры горада ў гістарычным будынку канца XIX стагоддзя ў стылі мадэрн, які быў перададзены музею і пераабсталяваны пад музейныя функцыі пасля капітальнага рамонту у 2015 гг. Да рэвалюцыі 1917 г. у будынку будучага музея пражываў разам з роднымі вядомамы па ўсёй Еўропе майстар абутку яўрэйскага паходжання. Там жа знаходзілася і ягоная майстэрня, прадукцыя з якой прадавалася ў многія краіны Еўропы. Да 2012 г. у памяшканні музея дзейнічаў суд горада Верхнядзвінска і Верхнядзвінскага раёна, калі будынак быў перададзены аддзелу культуры райвыканкама пад музей. 9 мая 2015 г. музей запрацаваў у тэставым рэжыме, а 1 верасня 2015 г. пачаў прымаць усіх жадаючых.

Фонды

У фондах музея знаходзяцца матэрыялы археалагічных раскопак на Дрысеншчыне (вырабы з крэмяню, косці, рога, элементы адзення, пісалы, упрыгожванні, кераміка ляпная і ганчарная і інш.), калекцыі натуральна-навуковыя, нумізматыкі, сфрагістыкі, парцаляну, зброі, старадрукаваныя кнігі, прылады працы і прадметы побыту 18-20 ст., асабістыя фонды краязнаўцаў.

Асноўныя кірункі дзейнасці

Будынак музея да рэканструкцыі

Асобы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Музеі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Краязнаўчыя музеі Беларусі
Катэгорыя·Гістарычныя музеі Беларусі
Катэгорыя·Музеі Віцебскай вобласці
Катэгорыя·2015 год у Беларусі
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Славутасці Верхнядзвінска
Катэгорыя·З’явіліся ў 2015 годзе