wd wp Пошук:

Верхнядзвінскі льнозавод

Верхнядзвінскі льнозавод — прадпрыемства ў горадзе Верхнядзвінску, Віцебскай вобласці. З’яўляецца найстарэйшым прадпрыемствам сярод іншых льнозаводаў Рэспублікі Беларусь.

Апісанне

Заснаваны ў кастрычніку 1929 года i займаецца пасевам і вырошчваннем лёну, выпрацоўкай і рэалізацыяй доўгага і кароткага льновалакна, выпрацоўкай паліўных брыкетаў з льняной кастры (экалагічна чыстае паліва), аказвае сельгаспаслугі гаспадаркам раёна.

Прадпрыемства размешчана ў межах горада Верхнядзвінска ў раёне вёсцы Смулькава. Тэрыторыя прадпрыемства займае 24 га. Вытворчыя магутнасці па вытворчасці льновалакна складаюць 962 тоны ў год. Сыравіннай базай прадпрыемства з’яўляецца тэрыторыя гаспадарак Верхнядзвінскага раёна — 1100 га. Льнозавод мае ўласны механізаваны атрад для вырошчвання лёну і аказання паслуг гаспадаркам па выкананні розных сельгаспаслуг[1].

Дырэктары

Зноскі

  1. Верхнядзвінскі льнозавод, ААТ. Верхнядзвінскі раён

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прадпрыемствы Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці Беларусі
Катэгорыя·1929 год у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1929 годзе
Катэгорыя·Верхнядзвінск
Катэгорыя·Эканоміка Верхнядзвінскага раёна