wd wp Пошук:

Ніна Трафімаўна Вайтовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вайтовіч.

Ніна Трафімаўна Вайтовіч (10 ліпеня 1913, Верхнядзвінск — 4 сакавіка 1976) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971)[1].

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і настаўніка. Скончыла Мінскі педагагічны інстытут у 1937 годзе, дзе ў 1948—1956 гг. загадвала кафедрай беларускай мовы[1]. З 1956 г. — у Інстытуце мовазнаўства НАН Беларусі. Займалася дыялекталогіяй і гісторыяй беларускай мовы.

Навуковая дзейнасць

Аўтар падручніка для 6-га класа «Родная літаратура» (1—16 выд., 1945—1960), сааўтар прац «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963), «Нарысы па беларускай дыялекталогіі» (1964) і іншых[1].

Бібліяграфія

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія СССР 1971 года за ўдзел у комплексе прац па беларускай лінгвагеаграфіі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Войтович Нина Трофимовна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 120. — 737 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 4 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Верхнядзвінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 ліпеня
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Асобы