wd wp Пошук:

Варшава

Варшава (польск.: Warszawa польскае вымаўленне (i)) — сталіца Польшчы з 1596 г. Афіцыйная назва — Сталічны горад Варшава (польск.: Miasto Stołeczne Warszawa). Насельніцтва 1,727 млн. жыхароў (2014)[1], з прыгарадамі 2,88 млн. (2009). Варшава — 9-ы па колькасці насельніцтва горад ЕС. Плошча горада 516,9 км², плошча гарадской агламерацыі (Obszar Metropolitalny Warszawy) 6100,43 км².

Порт на рацэ Вісла, прыкладна за 260 км ад узбярэжжа Балтыйскага мора; міжнародны аэрапорт. Машынабудаванне (аўтабудаванне, электратэхнічнае і інш.), металаапрацоўка і металургія, хімічная, парфумерная, паліграфічная, лёгкая прамысловасць. Універсітэт (1818). Нацыянальны музей, археалагічны музей. «Тэатр Велкі», «Тэатр Па-польску», «Тэатр нарадовы» і інш. Міжнародны музычны фестываль «Варшаўская восень», арганізаваны ў 1956 Тадэвушам Бердам і Казімірам Сероцкім. Метрапалітэн.

Варшава дала імя Варшаўскай канфедэрацыі, Варшаўскаму герцагству, Варшаўскаму дагавору (і адпаведнай арганізацыі), Варшаўскай канвенцыі.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Варшавы

Сярэднявечча

Рэшткі гарадскога муру (1350 г.)

Першым паселішчам на тэрыторыі сучаснай Варшавы было заснаванае ў IX ст. Старое Брудна, якое праіснавала да XI ст. Новае ўмацаванае паселішча — Яздуў — узнікла ў XIII ст. і было знішчана войскам Міндоўга ў 1262 г. Першыя пісьмовыя згадкі пра Варшаву належаць да перыяду з 1281 да 1321 гг. У 1334 г. князь Трайдзень I надаў Варшаве Кульмскае права, і тады ў горадзе пасялілася шмат купцоў з Торуні.

У XIV ст. Варшава ўваходзіць у склад аб’яднанай Польшчы і становіцца часткай Чэрскага герцагства. У гэты час у Старым горадзе былі пабудаваныя два шэрагі гарадскога муру. У 1380 г. быў заснаваны Новы горад, які ў 1408 г. таксама атрымаў Кульмскае права. У 1413 г. Януш І Старэйшы перанёс сталіцу мазавецкага Чэрскага герцагства з Чэрску ў Варшаву. Пасля Крэўскай уніі горад хутка развіваецца, дзякуючы выгаднаму геаграфічнаму становішчу паміж абедзвюма сталіцамі — Вільняй і Кракавам. У 1548 г. каралева Бона Сфорца пераносіць свой двор з Вавелю ў Кракаве ва Уяздоўскі замак у Варшаве.

Рэч Паспалітая

У 1526, пасля спынення дынастыі мазавецкіх князёў, Варшава далучана да Каралеўства Польскага. У XVI ст. тут праходзілі пасяджэнні сейма, у 1573 адбыліся першыя каралеўскія выбары. З 1596 Варшава сталіца Польшчы.

Пад час Польска-шведскай 1655-60 і Паўночнай войнаў Варшава была неаднаразова разбурана шведскімі войскамі, але хутка адбудоўвалася.

З другой паловы XVIII ст. Варшава з’яўляецца важнейшым палітычным, эканамічным, культурным і асветніцкім цэнтрам краіны.

Шматлікія помнікі Варшавы ў выніку Другой сусветнай вайны былі разбураны, але ў пасляваенныя гады адбудаваныя. Таму адрэстаўраваны гістарычны комплекс у цэнтры Варшавы з’яўляецца свайго роду «астраўком» памяці аб старой, даваеннай Варшаве і сувяззю часоў. У 1980 годзе ён быў занесены ў спіс помнікаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Дэмаграфія

Клімат

Асноўны артыкул: Клімат Варшавы Клімат Варшавы — умерана-кантынентальны, з мяккай зімой і цёплым, вільготным летам. Сярэдняя тэмпература ўзімку ад +2 °C да -5 °C, улетку — ад +15 да +20 °C. Клімат Варшавы — адзін з найбольш камфортных сярод гарадоў умеранага пояса, спякота вышэй +30 °C бывае рэдка і кароткачасова, маразы ніжэй -15 °C таксама бываюць рэдка. Восень зацяжная і цёплая, вясна прыходзіць паступова.

Клімат Варшавы (норма 1981—2010)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 13,0 17,0 22,0 30,4 32,8 35,1 35,9 36,0 31,1 25,0 18,9 15,0 36,0
Сярэдні максімум, °C 0,6 1,9 6,6 13,6 19,5 21,9 24,4 23,9 18,4 12,7 5,9 1,6 12,6
Сярэдняя тэмпература, °C −1,8 −0,6 2,8 8,7 14,2 17,0 19,2 18,3 13,5 8,5 3,3 −0,7 8,5
Сярэдні мінімум, °C −4,2 −3,6 −0,6 3,9 8,9 11,8 13,9 13,1 9,1 4,8 0,6 −3 4,6
Абсалютны мінімум, °C −31 −27,2 −22,2 −7,2 −2,8 1,6 5,0 3,0 −2 −9,6 −17 −22,8 −31
Норма ападкаў, мм 27 26 31 34 56 69 73 64 46 32 37 34 529
Крыніца: «Надвор'е і клімат»

Адміністрацыйны падзел

Раёны Варшавы.

Варшава мае статус павета (powiat) і складаецца з 18 раёнаў (dzielnic). Варшава мае два гістарычных цэнтра — Стары горад (Stare Miasto) і Новы горад (Nowe Miasto) у раёне Сьрудмесце (Śródmieście).

Помнікі

Барбакан
Каралеўскі замак

Стары горад

Новы горад

У Варшаве каля 40 музеяў.

Прамысловасць

Горад з’яўляецца цэнтрам машынабудавання, хімічнай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і інш.

Транспарт

Варшава - вузел чыгунак і аўтадарог, міжнародны аэрапорт. З 1994 дзейнічае Варшаўскі метрапалітэн.

Адукацыя і навука

У горадзе размяшчаецца Польская АН, Нацыянальная бібліятэка. Варшаўскі ўніверсітэт — буйнешы навучальны і навуковы цэнтр Польшчы, заснаваны ў 1816.

Культура і мастацтва

У Варшаве дзейнічае каля 30 тэатраў, філармонія.

Штогод праводзіцца Міжнародны фестываль сучаснай музыкі «Варшаўская восень», адзін раз у пяць гадоў Міжнародны конкурс піяністаў імя Шапена.

Гарады-пабрацімы

Варшава з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:[3]

Некаторыя вуліцы

Вядомыя асобы

Выбітныя будынкі і помнікі

Хмарачосы

Зноскі

  1. 1 2 Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 30.06.2019. Архівавана 26 снежня 2018.
  2. Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
  3. Сайт горада Варшава(польск.)  (4 мая 2005). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2014. Праверана 26 сакавіка 2014.
  4. Архівавана 6 чэрвеня 2012. Архівавана 6 чэрвеня 2012. Архівавана 6 чэрвеня 2012. Chicago Sister Cities (англ.)  Архівавана 6 чэрвеня 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Гарады Польшчы на правах павета
Сталіцы еўрапейскіх дзяржаў
Кавалеры ордэна Virtuti Militari
Сталіцы дзяржаў
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Гарады Мазавецкага ваяводства
Варшава
Вікіпедыя:Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай