wd wp Пошук:

Варшаўскія фільтры вады

Варшаўскія фільтры вады ці Фільтры Ліндлі (польск.: Zespół Stacji Filtrów) — адна з трох варшаўскіх водаачышчальных станцый. Яна размешчанa паміж вуліцамі: Кашыкова, Кшывіцкага, Фільтрова і Рашынска. У адным з будынкаў на тэрыторыі станцыі фільтраў знаходзіцца Музей сістэм водазабеспячэння і каналізацыі.

Гісторыя

Cтанцыя была пабудавана ў 1883—1886 гадах паводле праекта брытанскага інжынера Уільяма Ліндлі. Ліндлі разам са сваімі сынамі праектаваў і будаваў чыгуначныя лініі, сеткі каналізацыі і водазабеспячэння ў каля 30 еўрапейскіх гарадах, у тым ліку ў Варшаве, Гамбургу, Базелі і Санкт-Пецярбургу.

Варшаўскія фільтры вады былі пабудаваныя па ініцыятыве кіраўніка Варшавы, расійскага генерала Сакрата Старынкевіча. Будаўнічыя працы пачаліся ў 1881 годзе. Праект аўтарства Уільяма Ліндлі складаўся з рачной станцыі перапампоўкі і станцыі фільтраў, размешчаных на беразе ракі Вісла.

Падчас будаўніцтва выкарыстоўваліся ўсе даступныя тэхналогіі, а вялікая ўвага надавалася якасці. Першапачатковы праект аўтарства Уільяма Ліндлі пазней быў мадэрнізаваны яго сынам Уільямам Хірлейнам Ліндлі.

Першая ачышчаная вада была пастаўленая жыхарам Варшавы 3 ліпеня 1886 года.

У часы Ліндлі варшаўская водаправодная сістэма складалася са станцыі фільтраў і рачной станцыі помпаў Цэнтральнага вадаправоднага прадпрыемства, якое пампавала ваду з Віслы і транспартавала ў станцыю фільтраў. Абсталяванне станцыі фільтраў было прыкрытае зямлёй.

У 1890 годзе адбылася буйная мадэрнізацыя. У пачатку 1930-х гадоў у выніку росту попыту на ваду ў Варшаве была пабудаваная Хуткая станцыя фільтраў. З 1931 года стартаваў працэс хляравання вады.

Тэрыторыя Варшаўскіх фільтраў вады носіць характар прамыслова-архітэктурнага комплексу, аднак у значнай ступені з’яўляецца таксама зялёнай гарадской зонай, з якой у горад паступае свежае паветра.

Пачынаючы з 1973 года паступова паасобныя часткі Варшаўскіх фільтраў былі занесеныя ў Нацыянальных спіс гістарычных помнікаў Польшчы. 18 студзеня 2012 года згодна з рашэннем прэзідэнта Польшчы ў гэты спіс быў унесены ўвесь архітэктурны комплекс станцыі.

У 1907 годзе побач з воданапорнай вежай быў адкрыты помнік Сакрату Старынкевічу[1].

Зноскі

  1. Варшаўскія фільтры вады (ФОТА)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Водазабеспячэнне
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Славутасці Варшавы
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Варшавы