wd wp Пошук:

Тайбэй

Тайбэ́й — сталіца Тайваня (уладамі Тайваня афіцыйна завецца «месцам часовага знаходжання ўрада Рэспублікі Кітай на час камуністычнага мяцяжу»). З пункта гледжання кіраўніцтва КНР Тайбэй — сталіца правінцыі Тайвань у складзе КНР. Насельніцтва 2.630.191 чал. (чэрвень 2008).

Гісторыя

У пач. XVII ст. на тэрыторыі сучаснага Тайбэя існавалі 3 паселішчы, якія ў сярэдзіне ХІХ ст. ператварыліся ў гандлёвы цэнтр. 3 1875 горад. Пасля ўтварэння асобнай правінцыі Тайвань — рэзідэнцыя губернатара, з 1891 — сталіца правінцыі. У час японскага каланіяльнага панавання (1895—1945) перайменаваны у Тайхоку, тут знаходзілася рэзідэнцыя японскага губернатара. Пасля аднаўлення кітайскага суверэнітэту над Тайванем (1945) — цэнтр яго правінцыі. 3 1949 у Тайбэі размясціўся ўрад Кітайскай Рэспублікі (пасля паражэння ў грамадзянскай вайне з кітайскімі камуністамі ў мацерыковым Кітаі), у 1958 афіцыйна абвешчаны месдам яго знаходжання. У 1967 вылучаны ў асобны адміністрацыйны раён пад кіраваннем цэнтральнага ўрада.

Геаграфія

Тайбэй размешчаны ў паўночнай частцы вострава Тайвань і акружаны аднайменным раёнам. Горад знаходзіцца ў горнай мясцовасці, і з трох бакоў — з паўночнай, паўднёвай і ўсходняй — яго атачаюць горы.

Экакоміка

Тайбэй — найважнейшы транспартны цэнтр Тайваня, дзе сходзяцца асноўныя чыгункі, кіроўныя на паўднёвы ўсход, у бок порта Дзілун, і на поўдзень, у бок горада Гаосюн, а таксама новая лінія хуткаснай чыгункі Тайбэй — Гаасюн, уведзеная ў эксплуатацыю ў студзені 2007. У 2003 годзе ў Тайбэі быў пабудаваны адзін з самых высокіх небаскробаў свету — Тайбэй 101.

Горад абслугоўваюць 2 аэрапорты — міжнародны Тааюань, размешчаны ў раёне Тааюань, і ўнутраных ліній Сунгшан, а таксама марскі порт Дзілун на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы вострава.

Горад Тайбэй — найважнейшы адукацыйны і ўніверсітэцкі цэнтр Тайваня. Сярод вучэбных устаноў найболей вядомы Тайванскі дзяржаўны ўніверсітэт. Тайбэй — таксама найбуйнейшы цэнтр сродкаў масавай інфармацыі Тайваня.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Тайбэй
Гарады Тайваня
Сталіцы Азіі
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу