wd wp Пошук:

Харбін

Харбін[1] — горад у паўночна-ўсходнім Кітаі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Хэйлунцзян, згодна з сучасным кітайскім адміністрацыйным дзяленнем Харбін з’яўляецца горадам субправінцыйнага значэння. Транспартны вузел, буйны эканамічны і культурны цэнтр. Насельніцтва з прыгарадамі - 9,5 мільёнаў жыхароў.

Гісторыя

Заснаваны ў 1898 на месцы рыбацкага паселішча ў сувязі з будаўніцтвам Кітайскай Чанчуньскай чыгункі; туг знаходзілася яе цэнтральная адмінісграцыя, склалася вялікая расійская дыяспара. Пасля грамадзянскай вайны ў Расіі Xарбін — адзін з галоўных цэнтраў белай эміграцыі. У 1932—45 акупіраваны японскімі войскамі. фармальна ў складзе Маньчжоў-го. 18—20.8.1945 у ходзе савецка-японскай вайны заняты Чырвонай Арміяй і Амурскай ваеннай флатыліяй.

Прамысловасць

Машынабудаванне (у т.л. электратэхнічнае, энергетычнае, транспартнае машынабудаванне, станка- і прыладабудаванне), харчовая прамысловасць, дрэваапрацоўка, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, цукровая, папяровая прамысловасць.

Адукацыя, навука, культура

Дзейнічае шэраг ВНУ. У будынку царквы Св. Сафіі цяпер музей рускай гісторыі.

Прымае наведвальнікаў заапарк. Праходзяць Харбінскі летні музычны фестываль (ліпень) і Зімовы фестываль ледзяных збудаванняў.

Адміністрацыйны падзел

Харбін у адміністрацыйна-тэрытарыяльным плане дзеліцца на:

Беларусы ў Харбіне

Сярод эмігрантаў 1920—40-х г. у горадзе быў значны беларускі асяродак. У оперным тэатры працавалі спявак М. Забэйда-Суміцкі, дырыжор І. Райскі і яго сын Б. Райскі. У Xарбіне знаходзіліся беларускія місіянеры ордэна марыянаў на чале з Ф. Абрантовічам (1928—39) і А. Цікотам (1939—48), святары Я. Германовіч (В. Адважны), Т. Падзява, К. Найловіч.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8. — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Харбін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Гарады субправінцыйнага значэння КНР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Гарады правінцыі Хэйлунцзян