wd wp Пошук:

Сан-Дыега

Сан-Дые́га[1] (англ.: San Diego) — горад на паўднёвым захадзе ЗША на беразе Ціхага акіяна каля мяжы з Мексікай, адміністрацыйны цэнтр акругі Сан-Дыега ў штаце Каліфорнія.

Насельніцтва 1,3 млн жыхароў (2005), з прыгарадамі 2,9 млн. Па колькасці насельніцтва Сан-Дыега другі ў штаце пасля Лос-Анджэлеса і восьмы ў ЗША.

У горадзе размешчана асноўная база ВМФ ЗША на Ціхім акіяне.

Геаграфія

Сан-Дыега размешчаны каля мяжы з Мексікай — з поўдня да яго прылягае мексіканскі горад Тыхуана, да захаду — узбярэжжа Ціхага акіяна, на ўсход — адгор’і гор Сан-Ісідра.

Клімат

Клімат Сан-Дыега
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 31,1 32,2 37,2 36,7 36,7 38,3 37,8 36,7 43,9 41,7 37,8 31,1 43,9
Сярэдні максімум, °C 18,4 18,3 18,7 19,7 20,3 21,6 23,7 24,7 24,4 22,7 20,6 18,2 20,9
Сярэдняя тэмпература, °C 13,9 14,4 15,2 16,5 17,8 19,1 21,1 22,0 21,4 19,3 16,3 13,6 17,6
Сярэдні мінімум, °C 9,4 10,4 11,8 13,3 15,2 16,7 18,6 19,3 18,4 15,9 12,0 9,1 14,2
Абсалютны мінімум, °C −3,9 1,1 2,2 3,9 7,2 10,0 12,2 12,2 10,0 6,1 2,2 0,0 −3,9
Норма ападкаў, мм 50 58 46 20 3 2 1 1 4 15 26 39 265
Тэмпература вады, °C 15 15 15 15 16 17 19 20 20 19 18 16 17
Крыніца: Надвор'е і клімат, World Climate Guide

Гісторыя

У XVI стагоддзі на тэрыторыі гораду Сан-Дыега жылі індзейцы племені кумеяй. Першым еўрапейцам, хто зайшоў у заліў Сан-Дыега, быў Хуан Радрыгес Кабрылья, які назваў порт Сан-Мігель. У лістападзе 1602 года Себасцьян Віскаіна абследаваў гавань і даў ёй цяперашнюю назву, у гонар Святога Дыега Алькалайскага У 1769 годзе Гаспар Партола заснаваў тут крэпасць, а францысканы, пад начальствам Хуніпера Серы заснавалі місію, якая ўжо да 1797 года налічвала амаль паўтары тысячы новазвернутых. Пасля атрымання Мексікай незалежнасці ў 1823 годзе, місія трапіла ў дзяржаўнае кіраванне. Пасля амерыкана-мексіканскай вайны, Сан-Дыега па дагаворы Гуадалупэ-Ідальга разам з Каліфорніяй быў далучаны да ЗША.

Транспарт

Панарама Сан-Дыега.

У Сан-Дыега дзейнічае сістэма хуткаснага трамвая, афіцыйная назва сістэмы — San Diego Trolley (літаральны пераклад — «трамвай Сан-Дыега»). Сістэма трамвая Сан-Дыега была адкрыта ў 1981 годзе і стала першай сучаснай трамвайнай сістэмай ЗША, адкрытай пасля доўгага перыяду заняпаду гэтага віду транспарту ў ЗША (з трыццатых гадоў).

Горад абслугоўвае Міжнародны аэрапорт Сан-Дыега.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. Баку и Сан-Диего (США) намерены развивать сотрудничество — 1NEWS.AZ

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Гарады Каліфорніі
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Сан-Дыега
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Населеныя пункты, заснаваныя ў 1769 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара