wd wp Пошук:

Варшаўскі заапарк

Варшаўскі заапарк — заапарк у Варшаве, Польшча. Размешчаны ў варшаўскім раёне Прага.

Гісторыя

Рашэнне аб стварэнні Гарадскога заапарку было прынятае 14 чэрвеня 1927 года. Дзеля гэтага быў выдзелены ўчастак плошчай у 32 гектары і сродкі з гарадскога бюджэту. 11 сакавіка 1928 года заапарк быў афіцыйна адкрыты.

Падчас Другой сусветнай вайны заапарк быў знішчаны.

Рашэнне пра адбудову заапарку пасля ваенных знішчэнняў было прынята ў 1946 годзе. Паўторнае адкрыццё адбылося 22 ліпеня 1949 года.

У 1990-х гадах тут узнік вальер для панд, адкрыўся дом для паўзуноў, сланоў, насарогаў, беспазваночных, ягуараў, а таксама вальер для птушак. У 2010 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё новага аб’екту, прызначанага для бегемотаў і акулаў.

Станам на 1 студзеня 2011 года ў заапарку ўтрымлівалася больш за 3,5 тысяч жывёл — прадстаўнікоў 553 відаў. Цяперашняя плошча парку складае больш за 39 гектараў[1].

Дырэктары

Зноскі

  1. Варшаўскі заапарк запрашае на торт (ФОТА)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1928 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Славутасці Варшавы
Катэгорыя·Заапаркі Польшчы