wd wp Пошук:

Кракаўскае прадмесце

Палац намесніка — цяпер рэзідэнцыя прэзідэнта Польшчы і помнік князю Юзэфу Панятоўскаму
Палац Сташыца і помнік Мікалаю Каперніку
Касцёл Кармелітаў — Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Св. Іосіфа Абручніка

Кракаўскае прадмесце (польск.: Krakowskie Przedmieście) (вымаўленне) — шпацырны праспект Варшавы. Злучае размешчаны на беразе Віслы гістарычны Стары горад з сучасным цэнтрам сталіцы Польшчы.

Пачынаецца ля Замкавай плошчы, дзе знаходзілася разбураная ў XIX стагоддзі Кракаўская брама — важны элемент умацаванняў Старога горада. Дарога вяла на поўдзень у бок Кракава ўздоўж берага Віслы над абрывістым адхонам. Уздоўж дарогі знаходзіліся самыя прыгожыя палацы і касцёлы Варшавы. У XIX стагоддзі былі пабудаваны будынкі варшаўскага ўніверсітэта і Акадэміі вытанчаных мастацтваў. Перпендыкулярна Кракаўскаму прадмесцю ў эпоху барока была створана Саксонская вось — горадабудаўнічы комплекс плошчаў, палацаў і паркаў.

У 2006—2008 гадах Кракаўскае прадмесце было значна мадэрнізавана, яно атрымала шырокія тратуары і новую вузкую маставую з кітайскага граніту. З тых часоў дапускаецца рух толькі аўтобусаў і таксі. Вуліца Кракаўскае прадмесце разам з вуліцай Новы Свят і Уяздоўскімі алеямі з’яўляюцца часткамі Каралеўскага гасцінца Варшавы.

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вуліцы і плошчы Варшавы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96