wd wp Пошук:

Торунь

Торунь (польск.: Toruń) — горад на правах павета на поўначы Польшчы, у Куяўска-Паморскім ваяводстве. Знаходзіцца на рацэ Вісла. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Торунь — Мінск 595 км, да Варшавы — 186 км[2].

Насельніцтва 197 812 жыхароў (2021 год)[3].

Гісторыя

Муры Тэўтонскага замка ў Торуні

Город узнік вакол замка, заснаванага тэўтонскімі рыцарамі (1231). У 1232 годзе атрымаў гарадское права. У 1264 годзе непадалёку ад Торуні заснаваны Новы горад, у 1454 абедзве гарадскія часткі аб’яднаны. Значны гандлёвы цэнтр, член сярэдневяковай Ганзы.

З 1454 года ў складзе Польшчы. Радзіма М. Каперніка. Тут падпісаны мірныя дагаворы, якія завяршылі Вялікую вайну (1409—1411) з удзелам ВКЛ і скончылі Трынаццацігадовую вайну (1454—1466). З канца XVI ст. асяродак лютэранства.

З 1793 года горад у Прусіі (акрамя 1807—1815, калі ён уваходзіў у Варшаўскае герцагства), яе значная памежная крэпасць. З 1920 года ў Польшчы, важны ваенна-рачны порт, галоўная база Віслінскай флатыліі польскіх ВМС. У 2-ю сусветную вайну далучаны да Германіі. З 1945 года зноў у складзе Польшчы, у 1975—1999 гадах адміністрацыйны цэнтр Тарунскага ваяводства.

Прамысловасць

Развіваецца хімічная, машынабудаўнічая, харчовая, шарсцяная, швейная, паліграфічная прамысловасць.

Навука, адукацыя, культура

Транспарт

Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Вісла.

Славутасці

Уваходзіць у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Захаваліся руіны замкаў XIII—XV ст. У раёнах Старога горада і Новага горада рэшткі гарадскіх умацаванняў, ратуша (XIII ст. — 1603), гатычныя касцёлы Св. Яна (каля 1250 — XV ст.), Св. Якуба (1309—1315), Дзевы Марыі (1350—1370), гатычныя і барочныя збожжасховішчы (XIV—XVII ст.), дамы ў стылях готыкі, рэнесансу і барока. Вылучаюцца грамадскія пабудовы ў духу эклектыкі (універсітэт, пач. ХХ ст., неаготыка), стылю мадэрн і функцыяналізму. Помнік М. Каперніку (1853).

Вядомыя асобы

Спорт

Зноскі

  1. Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2014, stan na 30.06.2021
  2. Адлегласці паміж гарадамі -
  3. https://stat.gov.pl/obszary-tematyczne/ludnosc/

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Гарады Польшчы на правах павета
Торунь
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Гарады Куяўска-Паморскага ваяводства
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара