wd wp Пошук:

Варшаўскі фінансавы цэнтр

Варшаўскі фінансавы цэнтр (Warsaw Financial Center, WFC) — небаскроб у цэнтры Варшаве (Польшча), на скрыжаванні вуліц Эміліі Плятэр і Свентакшыскай. Самы прэстыжны офісны будынак Варшавы[Крыніца?].

Небаскроб здадзены ў эксплуатацыю ў 1998 годзе і быў першым сучасным офісным будынкам у Варшаве. Будынак спраектаваны амерыканскімі фірмамі A. Epstein & Sons International і  Kohn Pedersen Fox Associates у супрацоўніцтве з польскімі архітэктарамі. Прататыпам праекту быў між іншых будынак 333 Wacker Drive ў Чыкага.

Warsaw Financial Center прапануе агулам 50 тыс. кв.м. арэндных плошчаў класу А+, а таксама 350 машына-месцаў для аўтамабіляў і веласіпедаў. Кожны з 32 паверхаў мае 1900 кв.м. плошчаў, вышыня столі 2,75 м, і поўнасцю прыстасаваны да патрэб інвалідаў. Будынак абсталяваны 16-цю ліфтамі. Офісы Варшаўскім фінансавым цэнтры мае каля 70 кампаній.

Тэхнічныя рашэнні высокага класу, такія як уласная вадаачышчальная сістэма, электрычны генератар або падземныя рэзервуары ўмяшчальнасцю 600 тыс. літраў, робяць будынак самадастатковым з пункту гледжання доступу да электрычнай і цеплавой энергіі і вады.

З канца 2012 году Warsaw Financial Center з’яўляецца ўласнасцю кансорцыума Allianz Real Estate i Curzon Capital Partners III, інвестыцыйнага фонду пад кіраўніцтвам Tristan Capital Partners.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·З’явіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Небаскробы вышынёй ад 100 да 149 метраў
Катэгорыя·1998 год у Варшаве
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вышынныя збудаванні без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Небаскробы Варшавы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі