wd wp Пошук:

Маркус Клінгберг

Маркус Клінгберг (7 кастрычніка 1918, г. Варшава, Польшча — 30 лістапада 2015, г. Парыж, Францыя) — савецкі шпіён у Ізраілі, быў галоўным інфекцыяністам БССР.

Біяграфія

Вучыўся ў Варшаўскім універсітэце. У пачатку Другой сусветнай перабраўся ў СССР, у Мінск, і скончыў Мінскі медінстытут.

22 чэрвеня 1941 года ўступіў у Чырвоную Армію, удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, атрымаў званне капітана медыцынскай службы, быў паранены. У 1943 годзе скончыў у Маскве аспірантуру па інфекцыйных захворваннях і пасля вызвалення часткі Беларусі ў 1943 годзе быў прызначаны галоўным інфекцыяністам БССР.

Па заканчэнні вайны вярнуўся ў Польшчу, дзе даведаўся, што ўся яго сям’я і родныя загінулі ў Трэблінцы. Некаторы час працаваў у міністэрстве аховы здароўя Польшчы ў якасці намесніка галоўнага інфекцыяніста. У 1948 годзе з жонкай Вандай прыехаў у Ізраіль.

Справа Клінгберга

У 1983 годзе быў арыштавалі, абвінаваціўшы ў рабоце на КДБ цягам папярэдніх 30 гадоў. На той момант быў намеснікам дырэктара звышсакрэтнага інстытута біялагічных даследаванняў у Нес-Цыёне, а таксама прафесарам эпідэміялогіі ў Тэль-Авіўскім універсітэце. У прыватнасці, ён перадаваў Савецкаму Саюзу інфармацыю пра тое, якую дзейнасць вядзе Ізраіль у галіне хімічнай і біялагічнай зброі.

Па словах самога вучонага, ён працаваў на СССР па ідэалагічных меркаваннях, а таксама ў падзяку за перамогу над нацыстамі.

Клінгберга прысудзілі да 20 гадоў турмы, пры гэтым, як удакладняе выданне, палову тэрміну ён правёў у адзіночнай камеры. Пасля вызвалення ў 2003 годзе яму дазволілі з’ехаць да дачкі і ўнука ў Парыж[4].

Зноскі

  1. PubMed Праверана 2 снежня 2015.
  2. Marcus Klingberg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 14 лістапада 2020.
  4. Памёр самы вядомы савецкі шпіён у Ізраілі, які быў галоўным інфекцыяністам БССР
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Разведчыкі СССР
Катэгорыя·Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Эпідэміёлагі
Катэгорыя·Медыкі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі 30 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў